МІНСК, 26 сту — Sputnik. З 6 лютага па 25 сакавіка артысты Вялікага тэатра Беларусі будуць выступаць у Мексіцы з балетам "Лебядзінае возера", паведамілі Sputnik ў прэс-службе тэатра.
Беларусы выступяць на мексіканскай сцэне з 35-цю спектаклямі.
"Для Вялікага тэатра гэта будуць другія гастролі ў гэтую прыгожую краіну. У мінулы раз дзіўна добра прымалі спектакль «Дон Кіхот». Не сумняваемся, што гэтак жа цёпла сустрэнуць беларускі балет і зараз", — падкрэслілі ў тэатры.
Там таксама нагадалі, што 22 студзеня завяршылісь гастролі балета Вялікага тэатра Беларусі па Германіі і Аўстрыі. Амаль што за месяц артысты далі 29 спектакляў, сярод якіх былі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя".