МІНСК, 26 сту — Sputnik. Музей Беларускага Палесся ў Пінску прапануе наведвальнікам у гэтым годзе серыю выстаў аднаго экспаната, паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".
Выставы ў рамках праекта"За кулісамі музея" будуць кароткімі — не больш за тыдзень. Першая адкрываецца ўжо сёння.
Да 31 студзеня госці музея змогуць убачыць адзіны захаваны на тэрыторыі Беларусі экзэмпляр помніка юрыдычнай думкі Заходняй Еўропы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XIII-XVI стагоддзяў — зборнік са зборам двух законаў — Саксонскага зерцала і Магдэбургскага права. Кніга была надрукаваная ў Львове ў 1581 году Паўлам Шчэрбічэм.
Цікава, што менавіта ў студзені таго ж года Пінск атрымаў грамату на самакіраванне.