МІНСК, 26 сту — Sputnik. У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адкрылася асабістая выстава жывапісу Ганны Конанавай "Сонечная вяршыня", паведамілі Sputnik арганізатары.
У экспазіцыі — каля 60 твораў маслянога жывыпісу, асноўнай тэмай якіх з'яўляецца "падарожжа па сонцы".
"Выстава "Сонечная вяршыня" уяўляе сабой поліжанравы канцэпт твораў розных перыядаў і разнастайнасці задач творчага станаўлення аўтара: гады вучобы ў Акадэміі, пленэрны жывапіс беларускага, чарнагорскага, польскага, каўказскага цыклаў", — патлумачылі ў музеі.
Трэба адзначыць, што Ганна Конанава з'яўляецца танцоўшчыцай фламенка. Яны вучылася ў сусветных зорак, а ў 2014 годзе стала ўладальніцай сярэбранай прэміі Інстытута фламенка Ля Трук на VI Міжнародным курсе фламенка ў Мадрыдзе.