МІНСК, 29 сту — Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 30 і 31 студзеня, што было выклікана прагназуемым узмацненнем ветру да 15-20 метраў за секунду, паведамілі ў Белгідрамеце.
Па прагнозах метэаролагаў, уначы на 30 студзеня ў паўднёва-заходніх і днём у многіх раёнах Беларусі вецер узмацніцца да 15-20 метраў за секунду, парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду, па захадзе — 22 метраў за секунду. Такая ж абстаноўка з надвор'ем будзе 31 студзеня раніцай і днём.
Пры гэтым па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе назірацца невялікая адліга, магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом.