МІНСК, 6 лют — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне беларуска Дар'я Домрачава намінавана на прыз World Fair Play Awards імя П'ера дэ Кубертэна, паведамілі Sputnik у Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы (БАСП).
Беларускія спартыўныя журналісты ацанілі ўчынак Домрачавай на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы: за некалькі метраў да фінішу ў гонцы пераследу біятланістка не стала апярэджваць прадстаўніцу Італіі Даратэю Вірэр, якая страціла лыжную палку. У выніку беларуска прыйшла да фінішу трэцяй, Вірер — другой.
"Заяўка адпраўлена ў міжнародны камітэт Fair Play (CIFP) у Будапешт. Ініцыятыву падтрымалі ўсе члены БАСП", — распавяла старшыня асацыяцыі Анастасія Марыніна.
Уладальнік прэміі будзе названы ў канцы года.
З беларускіх спартсменаў World Fair Play Awards раней атрымліваў легендарны "вольнік" Аляксандр Мядзведзь у 1983 годзе.