Старонкі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" пагартаюць у музеі Коласа

Наведвальнікі музея падчас імпрэзы навучыцца чытаць старадаўнія тэксты.
Sputnik

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Імпрэза "Па старонках "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, адбудзецца 22 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Мінчанам расказалі пра сучасную беларускую мову

Падчас імпрэзы пра ролю "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" ў развіцці беларускай мовы і культуры раскажа загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Паляшчук. Акрамя таго, наведвальнікам прапануюць навучыцца чытаць старадаўнія тэксты з дапамогай Ірыны Будзько, загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У праграме мерапрыемства запланаваныя выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова.

Акрамя цікавых лекцый, на імпрэзе прагучыць чароўная музыка дуэта "ČARKA".

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Калі: 22 лютага, 18:30.

Уваход вольны.