"Вершы ў Шафе": Міхаіл Бараноўскі запрашае на паэтычную імправізацыю

Арганізатары прапануюць усім жадаючым падтрымаць імправізацыю уласнымі вершамі.
Sputnik

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Паэт, музыка і зансавальнік гурта"Нельга забыць" Міхаіл Бараноўскі выступіць у Мінску у рамках праекта "Вершы ў Шафе", паведамілі Sputnik арганізатары.

Сталі вядомыя прэтэндэнты на прэмію "Дэбют" імя Максіма Багдановіча

Чакаецца, што традыцыйная паэтычная імправізацыя дапоўніцца музыкай. Гасцям абяцаюць насычаныя вершы — "шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія, а часам проста штодзённыя".

Выступяць са сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі таксама Ганна Шакель і Ч.ыЖ.

Арганізатары заклікаюць далучыцца да імправізацыі тых, хто захоча прачытаць нешта сваё. Для гэтага трэба папярэдзіць іх перад імпавізацыяй, каб быць прадстаўленым.

Калі: 22 лютага 19:30

Дзе: пр-т. Дзяржынскага, 9 (кніжна-выставачная прастора "Кніжная шафа")