Кніжная выстаўка ў Мінску: што купіць і каго паслухаць

Пісьменнікі і літаратуразнаўцы з дваццаць адной краіны прыедуць на сімпозіум "Пісьменнік і час".
Sputnik
Тэма Года малой Радзімы і міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін стануць лейтматывам XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Ганаровым госцем выставы стане Сербія. У выдавецтве "Мастацкая літаратура" да выставы выйшла кніга з творамі сербскага пісьменніка Горана Пятровіча ў перакладзе на беларускую мову. На выставе будзе прадстаўлена сучасная сербская літаратура і класічныя творы ў перакладзе на беларускую мову.
Аўтограф-сесія Андруся Горвата адбудзецца ў Мінску
Асобна нададуць увагу беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Будзе прэзентаваная анталогія "Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя" і "Энцыклапедыі Кітая" на беларускай мове. На выставе пройдуць перамовы беларускіх кнігавыдаўцоў з кітайскімі калегамі з найбуйнейшай выдавецкай карпарацыі, якая працуе ў Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў.
У рамках выставы пройдзе IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з запрашэннем знакавых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа. На сённяшні дзень сваю згоду на ўдзел у сімпозіуме пацвердзілі пісьменнікі больш за 20 краін далёкага і блізкага замежжа.
Асобна на выставе прадставяць расійскія выдавецтвы. Камітэт па друку і ўзаемадзеянню са СМІ Урада Санкт-Пецярбурга ў рамках святкавання 315-годдзя з дня заснавання горада на Няве прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны гэтай даце і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам.
Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" збярэ літаратараў з дваццаці адной краіны свету. Удзел у гутарцы прымуць пісьменнікі, літаратуразнаўцы, крытыкі з 21 краіны, у тым ліку Літвы, Туркменістана, Таджыкістана, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Вялікабрытаніі, Кітая. Усяго ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі больш чым 30 дзяржаў.