МІНСК, 26 лют — Sputnik. Шасцідзённы працоўны тыдзень чакае беларусаў на будучым тыдні ў адпаведнасці з графікам рабочых і выхадных дзён на гэты год, зацверджаным Саветам міністраў Беларусі.
У сувязі са святкаваннем Міжнароднага жаночага дня пятніцу 9 сакавіка было вырашана зрабіць выхадным днём. У сувязі з гэтым была зацверджана працоўныя субота 3 сакавіка. З-за такіх пераносаў праз тыдзень беларусаў чакаюць вялікія выхадныя — з 8 па 11 сакавіка.
Іншых пераносаў працоўных дзён у сакавіку не плануецца. Наступныя каляндарныя змены адбудуцца ў красавіку ў сувязі са святкаваннем Вялікадня і Радаўніцы.