Распрацоўку беларусаў хутка будуць укараняць на YouTube

Кампанію AIMatter купіла карпарацыя Google пасля дэманстрацыі прылажэнняў з выкарыстаннем магчымасцяў штучнага інтэлекту.
Sputnik

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Беларуская распрацоўка кампаніі AIMatter ужо ўкаранёная ў YouTube у тэставым рэжыме. Амаль год назад кампанія Юрыя Гурскага і Юрыя Мельнічака прэзентавала прылажэнні Fabby і Fabby Look. Першае дае магчымасць аддзяляць твар на сэлфі ад фону і замяняць апошні на любы іншы, другое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адразу на відэа мяняць колер валасоў.

Airbus паказаў кадры палёту беспілотнага аэратаксі

Сэрвісы працуюць і без падлучэння да сеціва. Распрацоўшчыкі раней распавядалі Sputnik, што самі прылажэнні дапамагаюць прадэманстраваць магчымасці нейратэхналогій. Пасля прэзентацыі кампанію купіла Google.

"Для нас гэта добрае дэма нэйратэхналогій, а вам будзе цікава пагуляцца", — напісаў саўладальнік кампаніі Юрый Гурскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Цяпер опцыя video segmentation ("сегментацыя відэа") будзе тэставацца карыстальнікамі YouTube Stories. Для пачатку опцыя даступная толькі некаторым карыстальнікам, аднак у выпадку паспяховага тэставання доступ да яе атрымаюць усе.

Хто купляе беларускае

Сусветныя карпарацыі нярэдка заключаюць буйныя пагадненні з беларускімі кампаніямі. Адной з самых знакавых навін апошніх двух гадоў стала купля беларускага прылажэння MSQRD карпарацыяй Марка Цукерберга. Беларусы таксама прадэманстравалі ў распрацоўцы магчымасці штучнага інтэлекту і падалі тэхналогію цікавым для карыстальніка спосабам. Facebook купіў распрацоўку прыкладна праз месяц пасля прэзентацыі.

Кампанія ВВС стварае прылажэнне з віртуальнымі артэфактамі брытанскіх музеяў

Буйная амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап MapData. Кампанія працуе над картаграфічнымі сэрвісамі. Нядаўна стала вядома, што MapData будзе ствараць тэхналогіі для беспілотных аўтамабіляў. Кампанія Mapbox ўжо валодае папулярнымі сэрвісамі Foursquare, Lonely Planet, Evernote, брытанскім выданнем The Financial Times, кабельным каналам The Weather Channel і мэсанджарам Snapchat.

Беларускую распрацоўку Maps.me набыла расійская кампанія Mail.ru. Распрацоўка дазваляе працаваць з картамі без падлучэння да інтэрнэту. Зараз чакаецца, што з лібералізацыяй заканадаўства папулярнасць беларускіх праектаў у інвестараў яшчэ больш вырасце.