МІНСК, 15 сак – Sputnik. Фільмы карэйскіх рэжысёраў на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі пакажуць 23, 24 і 25 сакавіка ў Малай зале Палаца Рэспублікі.
Урачыстае адкрыццё Дзён карэйскага кіно адбудзецца 23 сакавіка ў 18:30, на ім будзе прысутнічаць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо, а таксама выступіць ансамбль традыцыйных карэйскіх танцаў "Арыранг".
У фае перад Малай залай можна будзе ўбачыць карціны з выявамі краявідаў Рэспублікі Карэя.
Жыхары Мінска і госці сталіцы ўбачаць кінастужкі розных жанраў, так, у дзень адкрыцця будзе прадстаўлена рамантычная камедыя "Маё каханне, мая нявеста", у наступны дзень баявік "Кунда: эпоха пагрозы", а завершыць Дні карэйскага кіно фантазійны трылер "Падазраваны". Пачатак паказаў –у 18:30.
Уваход вольны па квітках, якія можна атрымаць на ўваходзе ў Малую залу Палаца Рэспублікі ў дзень паказу з 17:00.