Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў адзначае 88-годдзе

Прэзідэнт Беларусі накіраваў нобелеўскаму лаўрэату віншаванне з днём нараджэння.
Sputnik

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі, дэпутата Дзярждумы Федэральнага сходу Расіі, акадэміка Жарэса Алфёрава.

Беларускі лідэр адзначыў у віншавальнай тэлеграме, што дасягненні славутага фізіка з'яўляюцца значным укладам у развіццё навукі ва ўсім свеце.

"У вырашэнні любых пытанняў Вас адрозніваюць глыбокае разуменне, найбагацейшы досвед, жыццёвая мудрасць і прынцыповасць", — гаворыцца ў віншаванні.

На думку Лукашэнкі, асобнай павагі заслугоўвае тое, якую падтрымку Жарэс Алфёраў аказвае маладым навукоўцам.

Самыя ўплывовыя расіяне стагоддзя: Пуцін і Гагарын

"Перакананы, што Ваша шматгранная дзейнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя і высокі міжнародны аўтарытэт будуць спрыяць развіццю ўсебаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Жарэсу Алфёраву споўнілася сёння 88 гадоў. Зараз ён з'яўляецца адзіным нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы, які жыве ў Расіі.

Нобелеўская прэмія была прысуджана яму ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Гэтыя навуковыя адкрыцці ён зрабіў яшчэ на мяжы 60-70-х гадоў.

Алфёраў акрамя навукі шмат увагі надае грамадскай дзейнасці. Сёння ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук, дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе.

У свой час навуковец, які нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Беларусі, атрымаў званне ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.