На беларускай чыгунцы даражэе праезд і зменіцца расклад

У сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час, у Беларусі зменіцца расклад руху міжнародных цягнікоў.
Sputnik

МІНСК, 20 сак – Sputnik. Праезд у цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа падаражэў у беларусі з 20 сакавіка, пра гэта паведамляецца на сайце беларускай чыгункі.

БЧ прапанавала новы маршрут Мінск - Ветка з перасадкай на аўтобус

Кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній у сярэднім узрос на 2-6% у залежнасці ад тарыфных паясоў, у межах якіх праязжае пасажыр. Так, кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага пояса (накшталт Мінск — Беларусь) павялічыўся на 2 капейкі і складае 0,90 руб. У межах двух тарыфных паясоў (Мінск — Рудзенск, Мінск — Смалявічы) кошт праезду павялічыўся на 6 капеек і складае 1,10 руб.

Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных ліній эканамкласа ўзрос на 24%. З 1 красавіка падаражэе праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній.

Змены ў раскладзе

У сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час, у Беларусі зменіцца расклад руху міжнародных цягнікоў.

Так, цягнік №805 Мінск — Вільня, які адпраўляўся з Мінска ў 07:35 і прыбываў на канцавы пункт у 09:05, з 25 сакавіка будзе прыбываць у Вільню ў 10:05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік №806 Вільня — Мінск адпраўляўся з Вільні ў 18:30 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 22:00, а пасля 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні ў 19:30, час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў быў таксама скарэктаваны расклад некаторых цягнікоў, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Беларуская чыгунка запусціць грузавы экспрэс-цягнік "Мінск-Рыга"

Напрыклад, на маршруце Мінск — Брэст — Варшава цягнік №727 Мінск — Брэст, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 10:57 і прыбываў у Брэст у 14:31, з 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 09:55 і прыбываць у Брэст у 13:31. Адпаведна, цягнік №127 Брэст — Варшава, які адпраўляўся з Брэста ў 15:23 і прыбываў у Варшаву ў 17:59, пасля пераходу краін ЕС на летні час будзе адпраўляцца ў 14:23, а час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. У адваротным кірунку пасля 25 сакавіка час адпраўлення цягніка №128 Варшава — Брэст застанецца ранейшым (08:16), у Брэст цягнік прыбудзе ў 13:49 (цяпер прыбывае ў 14:49).

Цягнік №728 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14:20 (да 25 сакавіка адпраўляўся ў 15:15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18:06.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.