Барабаншчык Beatles Рынга Стар стаў рыцарам

Перад цырымоніяй Стар сустрэўся з Полам Макартні, які быў пасвечаны ў рыцары 21 год таму, і папрасіў у яго парады, як правільна сябе паводзіць на мерапрыемстве.
Sputnik

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Барабаншчык легендарнага гурта The Beatles Рынга Стар пасвечаны ў рыцары, паведамляюць СМІ.

Антонаў: пласцінка "Сяржант Пепер" The Beatles мяне ўзрушыла

Цырымонія ўшанавання выбітных брытанцаў прайшла ў Букінгемскім палацы 20 сакавіка. 77-гадовага музыку ў рыцары пасвяціў спадчыннік брытанскага пасаду прынц Уільям.

"На самой справе, гэта значыць вельмі шмат. Гэта азначае прызнанне рэчаў, якія мы зрабілі. Мне сапраўды вельмі прыемна атрымаць гэта", — сказаў Стар.

Журналісты пацікавіліся ў новаспечанага рыцара, ці хоча ён, каб яго называлі сэр Рынга, як прадугледжвае новы статус, Стар адказаў, што яшчэ не вызначыўся з гэтым пытаннем.

Стар распавёў, што перад цырымоніяй ён папрасіў парады ў Пола Макартні, які носіць званне рыцара ўжо 21 год, як паводзіць сябе на мерапрыемстве. Той сказаў яму, што галоўнае — увесь час усміхацца.

Брытанскія дыпламаты знялі сваю версію знакамітага фота The Beatles >>

Рашэнне аб прысваенні рыцарскага звання Стару было прынята ў канцы снежня 2017 года каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II.

У кастрычніку 1965 года ўся "ліверпульская чацвёрка" ў поўным складзе была ўзнагароджана тытулам кавалераў ордэна Брытанскай імперыі. У рыцарскую годнасць першым з квартэта быў узведзены Пол Макартні — 21 год таму.