МІНСК, 22 сак — Sputnik. Выпуск новай прысмакі, якая адпавядае сусветным трэндам, — цалкам чорнага марозіва асвоілі ў Магілёве, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 4. Магілёў".
Зараз чорны колер у модзе, і многія сусветныя вытворцы дэсерту ўключылі яго ў свой асартымент. У Магілёве марозіва чорнага колеру выпускаюць з густам парэчкі з журавінавым джэмам. Сам вафельны ражок таксама цалкам чорны.
"Мы туды дадалі харчовы фарбавальнік — раслінны вугаль. Ён ніяк не ўплывае на смак, толькі дае такі насычаны чорны колер. У ражок таксама дададзены такі ж харчовы фарбавальнік", — распавяла вядучы спецыяліст па маркетынгу "Магілёўскай фабрыкі ммарозіва" Анастасія Булава.
На дадзены момант больш ні адзін беларускі вытворца не выпускае чорнае марозіва. Хутка ў крамах з'явіцца першая партыя незвычайнай прысмакі з Магілёва, і кожны жадаючы зможа паспрабаваць яе і зразумець, ці адрозніваецца яна ад марозіва звыклага белага колеру.