Тэатр беларускай драматургіі выступіць у Францыі, Польшчы і Арменіі

Мінскіх гледачоў таксама чакаюць сюрпрызы – новая пастаноўка па п’есе беларускага драматурга Віталя Каралёва.
Sputnik

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў гэтым годзе плануе прадставіць свае пастаноўкі ў Францыі, Польшчы і Арменіі. Аб гэтым паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў.

Сэлфі на сцэне і гісторыя "Паўлінкі": у Купалаўскім пройдзе Тыдзень тэатра

Нядаўна акцёры тэатра вярнуліся з Сербіі, дзе ўдзельнічалі ў фестывалі. Наперадзе — выступ у Ерэване на III Маладзёжным тэатральным форуме краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які праводзіць Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў.

Восенню беларускі спектакль "Кар'ера доктара Рауса" убачаць гледачы з польскай Лодзі.

Таксама на гэты год запланавана выступленні на французскай сцэне — у Парыжы.

Гаворачы пра новыя пастаноўкі, мастацкі кіраўнік РТБД расказаў пра падрыхтоўку спектакля "Москаў Дрымін" паводле п'есы беларускага драматурга Віталя Каралёва.  Ставіць яго будзе расійскі рэжысёр Вольга Сіроткіна.