Гары Гедыміна пагражае новы апоўзень

Пакуль што гара будзе зачыненая для наведвальнікаў з пункту гледжання бяспекі.
Sputnik

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Стан гары Гедыміна пасля зімы застаецца крытычным, аб гэтым паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на намесніка міністра культуры Літвы Рэналдаса Аўгусцінавічуса.

На гары Гедыміна, верагодна, знайшлі магілу Каліноўскага

"Можна сказаць, што ўсе сектары, якія вызываюць асаблівую пагрозу, прыведзеныя ў парадак. На дадзены момант застаюцца два месцы асаблівай рызыкі", — паведаміў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Прычынай чарговага апоўзню могуць стаць расколіны ў грунце на заходнім схіле і ў верхняй частцы паўднёва-усходняга схілу.

Ён звярнуў увагу, што пакуль гара будзе зачыненая для наведвальнікаў з пункту гледжання бяспекі.

Намеснік міністра культуры таксама паведаміў, што аднаўленчыя работы плануецца завяршыць у другім паўгоддзі 2020 года. На рэстаўрацыю паўночна-заходняга схілу ўлады вылучылі тры мільёны еўра, у рамках надзвычайный сітуацыі — яшчэ тры мільёны. У гэтым годзе на працы па ўладкаванні пляцоўкі і стабілізацыі паўднёва-ўсходняга схілу выдаткуюць больш за сем мільёнаў еўра.

Нагадаем, што першыя апоўзні пачалі з'яўляцца на гары Гедыміна ў 2016 годзе з нагоды ападкаў. Усходні схіл гары быў умацаваны ў 2017 годзе — яго ачысцілі і засыпалі грунтам, каб пазбегнуць чарговых апоўзняў. У снежні быў адноўлены рух пешаходнай зоны на алеі Шкірпы з боку ўсходняга схілу.

Надзвычайную сітуацыю на гары Гедыміна на парламенцкім кантролі ўтрымлівае камітэт Сейма па культуры.