22:41 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сляды апоўзня на гары Гедыміна

Сейм узяў пад кантроль сітуацыю на гары Гедыміна

© Фото: Літоўскі нацыянальны музей
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Апоўзень на гары Гедыміна (13)
3710

У цяперашні час на гары Гедыміна ідуць падрыхтоўчыя працы да зімова-асенняга перыяда для абароны славутасцяў ад ападкаў. Плануецца, што да вясны наступнага года адновяць паўночна-заходні схіл.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Камітэт па культуры Сейма Літвы вырашыў узяць надзвычайную сітуацыю на гары Гедыміна, на якой працягваюць сыходзіць апоўзні, пад дзяржаўны кантроль, паведамляе прэс-служба канцылярыі Сейма.

На выязным пасяджэнні члены камітэта агледзелі апоўзні, якія ўтварыліся на ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўднёва-заходнім схілах гары Гедыміна, і азнаёміліся з планам падрыхтоўчых работ да зімовага і веснавога перыядаў 2017-2018 года.

Вежу Гедыміна і прылеглую да яе плошчу аснасцяць спецыяльным часовым дахам, які абароніць ад ападкаў. Тое ж самае зробяць і для абароны ўнутранай часткі парэшткаў Палаца князёў.

Дзякуючы ўстаноўцы ахоўнага экрана, працягнуцца археалагічныя раскопкі на тэрыторыі гары, дзе ў студзені гэтага года былі знойдзены астанкі чатырох целаў. Па здагадцы навукоўцаў, гэта маглі быць ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, якіх пакаралі смерцю на плошчы Лукішкес.

Спецыяльны дах на гары Гедыміна
Спецыяльны дах на гары Гедыміна

Старшыня камітэта культуры Рамунас Карбаўскіс заявіў, што да вясны наступнага года адновяць паўночна-заходні схіл гары.

Падчас візіту прадстаўнікоў Сейма на гары сышоў яшчэ адзін апоўзень. Намеснік міністра культуры Рэналдас Аўгусцінавічус адзначыў, што апоўзні на гары па-ранейшаму будуць адбывацца, але прынятыя меры дазволяць паменшыць іх колькасць.

Таксама ён падкрэсліў, што для іх важна, каб апоўзні не ператварыліся ў адзін вялікі масіў, які можа стаць пагрозай для гістарычных будынкаў.

Раней прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ запатрабавала ад урада перагледзець план па абароне горы Гедыміна з-за сітуацыі, якая склалася з кліматычнымі з'явамі ў гэтым годзе.

Тэмы:
Апоўзень на гары Гедыміна (13)

По теме

Апоўзень на гары Гедыміна
Тэги:
Гара Гедымiна, Вільнюс, Літва
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы