Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выпусцілі ў Мінску

Лімітаваная калекцыя аднастрэлачнікаў ад Мінскага гадзіннікавага завода выпушчана адмыслова да 9 Мая. У тонкасцях канструкцыі калібра гадзінніка з адной стрэлкай разбіраўся Sputnik.
Sputnik

Выпуск абмежаваных калекцый мемарыяльных гадзіннікаў стаў ужо добрай традыцыяй беларускіх майстроў, якія вырабляюць гадзіннікі. У гэты раз на Мінскім гадзіннікавым заводзе вырашылі аддаць даніну павагі подзвігу ветэранаў. З гэтай мэтай была выпушчаная лімітаваная калекцыя фірменных гадзіннікаў з адной стрэлкай. Як яны ўладкованыя, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Специально для часов сделаны кожаные ремешки ручной работы

Сэрцам гадзінніка або калібрам, як кажуць прафесіяналы, стаў механізм 1801.1, які выпускаецца на Мінскім гадзіннікавым заводзе і ўсталёўваецца ва ўпадабаны многімі гадзіннік з адной стрэлкай.

Асаблівасцю айчыннага механізму з'яўляецца яго дакладнасць, ён выкананы з ужываннем пятнаццаці штучных рубінавых камянёў, што забяспечвае яго надзейнасць. Запас ходу у такога гадзінніка складае 38 гадзін.

Залатыя, медыцынскія, з вечным календаром: у Мінску паказалі лепшыя гадзіннікі

Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выкананы ў двух каляровых рашэннях: чорным і карычневым. Дызайн гадзінніка капіюе стыль "авіятараў", так называліся гадзіннікі, прызначаныя для ваенных лётчыкаў.

Цыферблат мае насяканні з ходам у дзесяць хвілін, а таксама дадатковы ўнутраны круг з лічбамі, што дазваляе лічыць сутачны ход гадзінніка.

Спецыяльна для гэтага гадзінніка зробленыя скураныя папружкі ручной работы. Усяго на Мінскім гадзіннікавым заводзе выраблена па 100 гадзіннікаў на кожнае каляровае рашэнне.

Задняя сценка гадзінніка выканана са сталі. На яе нанесеная гравіроўка з назвай калекцыі "73-я гадавіна Перамогі", а таксама парадкавы нумар гадзінніка ў калекцыі. У цэнтры размешчана выява помніка Воіну-вызваліцелю, які ўсталяваны ў Берліне.

Задняя стенка часов выполнена из стали, на ней размещена гравировка с названием коллекции и порядковый номер часов

Корпус гадзінніка пакрыты спецыяльным алмазападобным напыленнем, якое абараняе яго ад пашкоджанняў. Спецыяльныя ўласцівасці беларускага "ноу-хау" ў свой час былі пацверджаны спецыяльным сертыфікатам Нацыянальнай акадэміі навук.