Фота

Сапраўдны космас: якім атрымалася "Радзіва Прудок" па версіі купалаўцаў

Sputnik

Кнігу "Радзіва Прудок" Андруся Горвата крытыкі ахрысцілі прарывам у беларускай літаратуры за свежы погляд, яркую мову і ёмісты гумар. Дзённік са смешнымі і сумнымі гісторыямі пра палескую вёсачку Прудок заваяваў сэрцы чытачоў і зараз выйшаў на тэатральныя падмосткі — 16 і 17 мая беларускія гледачы змогуць убачыць аднайменную пастаноўку на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Перадпрэм'ерны паказ адбыўся напярэдадні.

Рэжысёр Раман Падаляка зрабіў акцэнт на ідэю ўнутранага космасу — як самай эмацыйна блізкай кожнаму чытачу. Разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Святланай Анікей і Дзмітрыем Есяневічам, якія падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў, ён узнавіў гісторыю пра "космас", які герой знайшоў у роднай вёсцы. Непаўторная сцэнаграфія і касцюмы Кацярыны Шымановіч зрабілі гісторыю пра пошук сябе незабыўнай і зачаравальнай.

Нягледзячы на тое, што прэм'ера на тэатральнай сцэне адбудзецца толькі цяпер, кніга ўжо даўно жыве сваім жыццём. Купалаўцы ўжо прадстаўлялі беларускаму гледачу кароткаметражку "Ягор", знятую па ўрыўку "Радзіва Прудок". У снежні 2017 года Раман Падаляка выйграў конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, арганізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, і змог прыступіць да працы над паўнавартаснай тэатральнай пастаноўкай.

Спектакль эксперыментальны, але ўжо ўключаны ў бягучы рэпертуар тэатра. Акрамя таго, арганізатары плануюць паказаць "Радзвіа" для саміх герояў кнігі — у вёсцы Прудок Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

1 / 15
Ролю аўтара Андруся Горвата выканаў акцёр Міхаіл Зуй.
2 / 15
Лаканічныя і ў той жа час яркія касцюмы - справа рук Кацярыны Шымановіч. Гэта яе трэцяя праца з купалаўцамі.
3 / 15
Святлана Анікей пераўвасаблялася некалькі разоў - ад экскурсавода да гаманкой палескай бабулькі.
4 / 15
Пастаноўка задумвалася як эксперыментальная, але ўжо ўвайшла ў бягучы рэпертуар тэатра.
5 / 15
Андрусь Горват пачынаў сваю пісьменніцкую кар'еру на пасадзе дворніка Купалаўскага тэатра.
6 / 15
І нечакана для самога сябе стаў адным з самых папулярных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
7 / 15
Горват прызнаўся, што так хваляваўся перад прэм'ерай, што нават прадстаўляў газетныя загалоўкі: "Горват не дажыў да спектакля пару дзён".
8 / 15
"Радзіва Прудок" - гэта гісторыя пра чалавека, які "адправіўся ў космас" глухой вёсачкі, каб знайсці сябе.
9 / 15
"Чым больш для душы, тым менш для кішэні", - кажа галоўны герой, выбіраючы, куды пайсці працаваць дворнікам: у Купалаўскі, на Галоўпаштамт або ў прыватную кантору. У спектаклі шмат выразаў, якія просяцца стаць крылатымі.
10 / 15
Самастойны герой на сцэне - святло. Яно жыве сваім жыццём і адпраўляе гледачоў у сапраўдны космас.
11 / 15
Нягледзячы на тое, што прэм'ера на тэатральнай сцэне адбудзецца толькі цяпер, кніга ўжо даўно жыве сваім жыццём.
12 / 15
Купалаўцы ўжо прадстаўлялі беларускаму гледачу кароткаметражку "Ягор", знятую па ўрыўку "Радзіва Прудок".
13 / 15
У галоўнага героя ў глухой вёсцы шмат сяброў - каза Цётка Мотя, муха Наташа, кот Ромка і цэлая вёска прудкоўцаў.
14 / 15
Ёсць у гэтай дасціпнай гісторыі месца любові і філасофіі.
15 / 15
Ёсць у гэтай д"Я як маленькая мадэль беларускай нацыі: сяджу на сваім гістарычным кавалку зямлі, сілкуюся датацыямі і ніяк не магу сфармавацца", - заяўляе Міхаіл Зуй у вобразе Горвата.асціпнай гісторыі месца любові і філасофіі.