Радыё

Пракапцоў: чым цікава беларусам старажытнае і сучаснае мастацтва Кітая

Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў расказаў пра выставу "Кітайскі жывапіс ідэй", якая зараз праходзіць у Мінску, і аб супрацоўніцтве з калегамі-музейшчыкамі і мастакамі з Паднябеснай.
Sputnik

Прокопцов: чем интересно белорусам древнее и современное искусство Китая
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да 26 чэрвеня працягваецца арыгінальная выстава "Кітайскі жывапіс ідэй" з Нацыянальнага мастацкага музея Кітая. У экспазіцыі прадстаўлены 22 жывапісных, графічных і скульптурных творы, адабраных для паказу ў розных музеях Кітая з тым, каб прадэманстраваць беларускай публіцы, як можа ўзаемадзейнічаць паміж сабой традыцыйнае і сучаснае мастацтва КНР.
У мінскай арт-гасцёўні адкрыліся фотакабінет і чырвоны пакой

Супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі прыкметна актывізавалася ў апошнія некалькі гадоў, расказаў тэлеканалу "Беларусь 3" генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі кожны год праходзіць не менш за тры выставы з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Творчыя саюзы — не толькі мастакоў, але і пісьменьнікаў, і кінематаграфістаў — актыўна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.

"Напрыклад, два гады таму беларускія мастакі правялі выязны пленэр у Паднябеснай, пасля якога падарылі па два свае творы кітайскім музеям, а ў мінулым годзе ў Кітаі была прэзентаваная маштабная выстава шэдэўраў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі", — расказаў Пракапцоў.

У чэрвені ў Пекіне пройдзе маштабны форум музеяў свету, у якім возьмуць удзел і прадстаўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. І таксама ў чэрвені, але ўжо ў Беларусі, пройдзе пленэр і выстава работ 10 кітайскіх мастакоў.

"У нас добрыя адносіны з Шанхайскім мастацкім музеем, і ў наступным годзе мы чакаем іх выставу, а раней, у верасні, да нас прыедуць педагогі-мастакі з Універсітэта культуры і мастацтваў горада Юліна, мы хочам іх пазнаёміць з нашымі педагогамі-мастакамі, і таксама пройдзе іх сумесны пленэр", — паведаміў Пракапцоў.

Самым маштабным з хуткіх праектаў стане правядзенне ў наступным годзе Дзён культуры КНР у Беларусі, у рамках якіх у Нацыянальным мастацкім музеі будзе прадстаўлена вялікая экспазіцыя кітайскага мастацтва.

Фрагмент гутаркі з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімірам Пракапцовым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.