Фотафакт: з-за выпускных у Беларусі 9 чэрвеня не прадаюць алкаголь

У Мінску алкаголь не будуць прадаваць да васьмі раніцы нядзелі, 10 чэрвеня.
Sputnik

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Абмежаванне продажу алкаголю дзейнічае ў Мінску з васьмі раніцы суботы і працягнецца да васьмі раніцы нядзелі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Продаж алкагольных напояў, у тым ліку піва, абмежавалі ў многіх гарадах рэспублікі з-за правядзення выпускных увечары.

У Магілёве продаж спіртных напояў забаронены ў суботу з паўночы да паўночы. У Гродне — з чатырох гадзін дня і да паўночы.

Пиво также не продается с восьми утра 9 июня в Минске

Дзе і як будуць (і не будуць) прадаваць алкагольныя напоі і піва 9 чэрвеня — у аглядзе Sputnik.

За абмежаванне продажу алкагольных напояў у дні апошніх званкоў і выпускных выступаюць МУС, Мінадукацыі і мясцовыя выканкамы. Гэта матывуе неабходнасцю забеспячэння грамадскага парадку і належных умоў знаходжання і бяспекі выпускнікоў.