Фота

Машыны, дзяўчаты і дзеці: у Мінску праходзіць фестываль "Олдтаймер-ралі 2018"

Sputnik

У гэтым годзе фестываль "Олдтаймер-ралі 2018" гасцюе ў Мінску 9 і 10 чэрвеня. Свята для аматараў аўто сабрала больш за 50 рэтрааўто з Расіі і Беларусі. Сярод іх знакамітыя "Хенкель" і "Месершміт", створаныя пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя асобнікі выстаўляюць на фестывалі ўпершыню.

Рэтра-музей: пенсіянер збірае савецкія аўто

Сярод удзельнікаў таксама ёсць рарытэтны "Шэўрале Карвет", нямецкая мікралітражка "Цундап Янус", "Ягуар" і "Понціяк", прадстаўнікі савецкага аўтапрама "Победа" і "Волга".

Жыхары і госці сталіцы прыйшлі паглядзець на рэтрааўтамабілі. Усе яны з цікавасцю разглядалі кожны выставачны асобнік і фатаграфаваліся побач з упадабанымі аўто. Дзяўчаты рабілі сэлфі на фоне легендарных машын, а дзецям нават дазвалялі залазіць у салон і давалі крыху "паруліць".

Палюбавацца аўтамабілямі, якія ўдзельнічаюць у "Олдтаймер-ралі 2018", 9 чэрвеня можна на Кастрычніцкай плошчы, а таксама на стаянках каля Нацыянальнай бібліятэкі і былога аўтавакзала "Усходні" на вуліцы Ванеева. У нядзелю, 10 чэрвеня, аўтарарытэты праедуць па Мінску — ад вуліцы Няміга ў бок аграгарадка Сяргеевічы.

1 / 18
Традыцыйна на фестывалі рэтрамабілей - ажыятаж: людзі з цікавасцю вывучаюць кожны асобнік і робяць здымкі на памяць побач з самымі цікавымі з іх.
2 / 18
Многія ўладальнікі рэтрааўтамабіляў дазвалялі дзецям залазіць у салон і давалі трохі "паруліць".
3 / 18
Гэты ЗІЛ-115 неаднаразова займаў прызавыя месцы на "Олдтаймер-ралі" мінулых гадоў.
4 / 18
Кузаў аўтамабіля Trabant створаны са сталёвых штамповак, а навясныя дэкаратыўныя панэлі зробленыя з так званага "дурапласта" - аналаг шклапластыка. Дзякуючы гэтаму вага аўтамабіля складае крыху больш за 600 кілаграм, а пры правільнай эксплуатацыі яго не пашкодзіць карозія.
5 / 18
Аўтамабіль Ford Mustang на "Олдтаймер-ралі 2018" - адзін і самых прывабных экспанатаў для дзяўчат.
6 / 18
Жыхары Мінска прыйшлі палюбавацца на рэтрааўтамабілі. Некаторыя - цэлымі сем'ямі.
7 / 18
Англамоўны госць сталіцы вельмі ўзрадаваўся, што яго візіт у Мінск супаў з ралі рэтрааўтамабіляў: мужчына прызнаўся, што ён - заўзяты аўтааматар.
8 / 18
Традыцыйна многія аўтамабілі дэманстравалі дзяўчыны. "Прыгажосць на прыгажосці" - пажартаваў адзін з наведвальнікаў фестывалю.
9 / 18
BMW Isetta - самы паспяховы мікрааўтамабіль за ўсю гісторыю аўтапрама. Менавіта гэтая мадэль, падобная, хутчэй, на халадзільнік, выратавала завод BMW ад фінансавага краху пасля вайны.
10 / 18
Messerschmitt KR200, выстаўлены на "Олдтаймер-ралі" ўпершыню, складана назваць аўтамабілем. Хутчэй, гэта паўсамалёт-паўтрыцыкл. А дзецям ён і зусім нагадвае цацачную машынку і карыстаецца ў іх вялікай папулярнасцю.
11 / 18
Беларускія дзяўчаты цікавяцца аўтамабілямі не менш за мужчын.
12 / 18
Некаторыя фестывальныя рэтрааўтамабілі настолькі якасна зробленыя, што дадуць фору шматлікім сучасным аўто.
13 / 18
Арганізатары ралі падкрэсліваюць, што важны не толькі знешні выгляд машыны, але і вобраз, у якім яе будуць прэзентаваць уладальнікі.
14 / 18
Некаторыя рэтрааўто, прадстаўленыя на "Олдтаймер-ралі 2018", пастаянна ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах і займаюць першыя месцы.
15 / 18
Каб сфатаграфавацца каля некаторых рэтрааўто, наведвальнікам фестывалю даводзілася пастаяць у чарзе.
16 / 18
Самае вялікае задавальненне на фестывалі атрымліваюць дзеці: яны ўдзельнічаюць у конкурсах, фатаграфуюцца і могуць пасядзець за рулём сапраўдных рэтрааўтамабіляў.
17 / 18
"Олдтаймер-ралі 2018"
18 / 18
Тыя, хто не паспеў сфатаграфавацца раней, фатаграфаваліся ўжо на фоне машын, якія стартавалі.