Астанкі прыкладна 800 ахвяраў нацысцкіх расстрэлаў знайшлі ў Нясвіжы

Вайскоўцы спецыяльнага батальёна таксама знайшлі гэтай вясной астанкі 62 салдат рускай імператарскай арміі.
Sputnik

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Буйное пахаванне ахвяраў расстрэлаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена ў Нясвіжы, паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч.

Беларускі пошукавік знайшоў флагман Ладажскай флатыліі

"З мая гэтага года вядуцца работы на раней невядомых пахаваннях ахвяр, якія былі расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі", — распавёў Варановіч.

Ён адзначыў, што на месцы пахавання вымаюць астанкі вайскоўцаў і мірных жыхароў. На дадзены момант вынята больш за 650 загінулых, яшчэ трэба будзе дастаць на паверхню астанкі парадку 150-200 ахвяр расстрэлаў.

Начальнік упраўлення дадаў, што зусім нядаўна пашукавікі дасталі з зямлі больш за шэсць дзесяткаў астанкаў ваеннаслужачых часоў Першай сусветнай.

"У маі-чэрвені 2018 года ваеннаслужачыя 52-га пошукавага батальёна ў вёсцы Манькавічы Пастаўскага раёна вынялі астанкі 62 ваеннаслужачых рускай імператарскай арміі", — дадаў Сяргей Варановіч.

У спецыяльных гільзах была інфармацыя пра салдатаў, што ўжо дазволіла ўстанавіць асобы дваіх з іх — радавы Зайцаў і старэйшы унтэр-афіцэр Бальшакоў.