МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Улады іспанскага горада Эстэлья адмаўляюцца, што маюць дачыненне да рэстаўрацыі статуі Георгія Змеяборца XVI стагоддзя, паведамляе The Guardian.
Спроба "асвяжыць" 500-гадовую статую абярнулася скандалам: цяпер святы Георгій можа пахваліцца здаровым колерам твару і яркім даспехам. Мэр горада Кольда Леас паведаміў, што прыход прыняў рашэнне адрэстаўраваць статую, не ўзгадніўшы гэта з уладамі, і наняў для выканання работ мясцовага настаўніка працоўнага навучання.
З-за выкарыстання няправільных тынкоўкі і фарбы помнік быў сапсаваны: "баявая размалёўка" магла пашкодзіць зыходныя пласты фарбы.
Мэр Эстэльі заявіў, што ў царкву ўжо выклікалі экспертаў, якія павінны ацаніць, ці можна вярнуць статую ў першапачатковы стан.
У Беларусі пытанне рэстаўрацыі цэркваў у апошні час паўстала гэтак жа востра. Неабыякавыя грамадзяне збіраюць подпісы супраць "антырэстаўрацыі" — выкарыстання недапушчальных пры абнаўленні матэрыялаў і методык.
Міністэрства культуры адказала на петыцыю, запэўніўшы, што ў сферы культуры прымаюцца неабходныя меры па прыцягненню віноўных асоб да адказнасці, а таксама прывядзенню аблічча помнікаў архітэктуры ў адпаведнасць з гістарычным рашэннем.