У Беларусі распрацуюць сістэмы электронных віз

Для выпрацоўкі прапаноў створана рабочая група на чале з намеснікам міністра замежных спраў Яўгенам Шастаковым.
Sputnik

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. У Беларусі плануюць распрацаваць сістэмы электронных віз, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада ў пятніцу.

З 10 жніўня паміж Кітаем і Беларуссю пачынае дзейнічаць бязвіз

Рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па арганізацыі ў Беларусі сістэм электронных віз і аўтарызацыі падарожжаў створана паводле распараджэння прэм'ер-міністра Беларусі №193р ад 4 ліпеня бягучага года.

Узначаліў групу намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. Спецыялісты павінны будуць сфармаваць патрабаванні да такіх сістэм. Акрамя таго, рабочая група вызначыць заказчыкаў і каардынатара работ па распрацоўцы і ўкараненню сістэм, выдзеліць іх стадыі і этапы, аб'ёмы і крыніцы фінансавання. Таксама прапановы павінны датычыцца прававога рэгулявання працы сістэм.

Да ўдзелу эксперты змогуць прыцягваць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых падначаленых ураду арганізацый.

Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы будзе Міністэрства замежных спраў.