МІНСК, 2 жні — Sputnik. Каманда беларускіх снайпераў стала пераможцам на першым этапе конкурсу "Снайперскі рубеж", які прымае Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
Конкурс праходзіць на палігоне Брэсцкі ў рамках міжнародных вайсковых гульняў АрМГ-2018. Сапернікамі беларусаў былі каманды з 17 дзяржаў.
Другое месца заваявалі снайперы з Расіі, трэцяе дасталася стралкам з Казахстана. У наступны этап, акрамя тройкі прызёраў, прайшлі каманды з КНР, Узбекістана, Ірана, Манголіі і Бангладэш. Другі этап пройдзе 4 жніўня, падчас яго вызначыцца снайперская пара.
У Мінабароны таксама распавялі і пра іншыя поспехі беларусаў на АрМГ-2018. Пасля двух этапаў конкурса "Верны сябар" беларусы ўтрымліваюць трэцяе месца. Такую ж пазіцыю займаюць беларускія ваенныя пасля другога этапа спаборніцтваў разведчыкаў. У конкурсе "Воін Садружнасці" беларусы займаюць другі радок, саступаючы толькі супернікам з Казахстана.