Фота

З танцамі ды пачастункамі: як Мядовы Спас у Альбуці сустракалі

Sputnik

Мядовы Спас святкавалі з песнямі, танцамі ды пачастункамі ў сядзібе "Альбуць" непадалёк ад Стоўбцаў. Менавіта тут сям'я Міцкевічаў жыла з 1890 па 1904 год, а Якуб Колас напісаў свой першы верш. Гэтыя ж мясціны класік беларускай літаратуры апісваў ў сваёй паэме "Новая зямля".

Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас

Акрамя мінчан, на святкаванне любімага беларусамі свята завіталі нават турысты з Няпала. Госці частаваліся мёдам новага збору, блінамі і гарбатай, удзельнічалі ў віктарыных і вучыліся танчыць народныя беларускія танцы.

На адзін дзень у сядзібе  разгарнуўся імправізаваны касметалагічны кабінет, дзе жанчыны маглі даведацца аб сакрэтах прыгажосці ад касметолага. А пасля кансультацыі спецыяліста сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў з саломкі.

Як прайшло мядовае свята, ахутанае сонцам і музыкай, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 17
Свята ў Альбуці зладзіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
2 / 17
У Альбуці Якуб Колас правёў юнацкія гады і напісаў першы верш. Таксама гэтыя мясціны ён апісваў у сваёй паэме "Новая зямля".
3 / 17
Гасцей сустракалі музыкай...
4 / 17
... і беларускімі народнымі песнямі.
5 / 17
Ад вясёлай музыкі госці беглі танчыць.
6 / 17
Хто стаміўся, адпачывалі тут жа на траве.
7 / 17
Акрамя мінчан, на святкаванне завіталі нават турысты з Няпала.
8 / 17
Гаспадыняй свята была Бабка-Траўніца...
9 / 17
... і маленькія дзяўчаткі-пчолкі.
10 / 17
У сядзібе разгарнуўся імпавізаваны кірмаш, дзе было шмат цікавага для дарослых і дзяцей.
11 / 17
Абавязковы атрыбут любога беларускага свята - упрыгажэнні і абярэгі з саломкі. Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў, здаўна ім займаліся і на Беларусі.
12 / 17
На чарапках старажытнаегіпецкага глінянага посуду даследчыкі знаходзяць адбіткі плеценых саламяных вырабаў. З саломкі выраблялі хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгажэнні.
13 / 17
Перад тым, як паласавацца мёдам новага збору, пачастунак асвяцілі.
14 / 17
За салодкім мядком прыйшлі нават казачныя пчолкі.
15 / 17
Агурок з мёдам - сапраўдны беларускі дэлікатэс. Тыя, хто каштаваў незвычайны дэсерт, кажуць, што па смаку ён нагадвае кавун.
16 / 17
Жанчыны ўважліва слухалі парады касметолага. Аказваецца, што мёд - сапраўдны скарб, але карыстацца ім трэба вельмі асцярожна, каб не было алергіі.
17 / 17
Пасля кансультацыі касметолага сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў.