Фота

З танцамі ды пачастункамі: як Мядовы Спас у Альбуці сустракалі

Падпісацца
На святкаванне самага салодкага свята году завіталі нават госці з Няпала.

Мядовы Спас святкавалі з песнямі, танцамі ды пачастункамі ў сядзібе "Альбуць" непадалёк ад Стоўбцаў. Менавіта тут сям'я Міцкевічаў жыла з 1890 па 1904 год, а Якуб Колас напісаў свой першы верш. Гэтыя ж мясціны класік беларускай літаратуры апісваў ў сваёй паэме "Новая зямля".

Слоікі з мёдам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас

Акрамя мінчан, на святкаванне любімага беларусамі свята завіталі нават турысты з Няпала. Госці частаваліся мёдам новага збору, блінамі і гарбатай, удзельнічалі ў віктарыных і вучыліся танчыць народныя беларускія танцы.

На адзін дзень у сядзібе  разгарнуўся імправізаваны касметалагічны кабінет, дзе жанчыны маглі даведацца аб сакрэтах прыгажосці ад касметолага. А пасля кансультацыі спецыяліста сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў з саломкі.

Як прайшло мядовае свята, ахутанае сонцам і музыкай, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваСвята ў Альбуці зладзіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
1/17
Свята ў Альбуці зладзіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваУ Альбуці Якуб Колас правёў юнацкія гады і напісаў першы верш. Таксама гэтыя мясціны ён апісваў у сваёй паэме "Новая зямля".
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
2/17
У Альбуці Якуб Колас правёў юнацкія гады і напісаў першы верш. Таксама гэтыя мясціны ён апісваў у сваёй паэме "Новая зямля".
© Sputnik / Алеся ШаршнёваГасцей сустракалі музыкай...
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
3/17
Гасцей сустракалі музыкай...
© Sputnik / Алеся Шаршнёва... і беларускімі народнымі песнямі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
4/17
... і беларускімі народнымі песнямі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваАд вясёлай музыкі госці беглі танчыць.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
5/17
Ад вясёлай музыкі госці беглі танчыць.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваХто стаміўся, адпачывалі тут жа на траве.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
6/17
Хто стаміўся, адпачывалі тут жа на траве.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваАкрамя мінчан, на святкаванне завіталі нават турысты з Няпала.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
7/17
Акрамя мінчан, на святкаванне завіталі нават турысты з Няпала.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваГаспадыняй свята была Бабка-Траўніца...
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
8/17
Гаспадыняй свята была Бабка-Траўніца...
© Sputnik / Алеся Шаршнёва... і маленькія дзяўчаткі-пчолкі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
9/17
... і маленькія дзяўчаткі-пчолкі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваУ сядзібе разгарнуўся імпавізаваны кірмаш, дзе было шмат цікавага для дарослых і дзяцей.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
10/17
У сядзібе разгарнуўся імпавізаваны кірмаш, дзе было шмат цікавага для дарослых і дзяцей.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваАбавязковы атрыбут любога беларускага свята - упрыгажэнні і абярэгі з саломкі. Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў, здаўна ім займаліся і на Беларусі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
11/17
Абавязковы атрыбут любога беларускага свята - упрыгажэнні і абярэгі з саломкі. Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў, здаўна ім займаліся і на Беларусі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваНа чарапках старажытнаегіпецкага глінянага посуду даследчыкі знаходзяць адбіткі плеценых саламяных вырабаў. З саломкі выраблялі хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгажэнні.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
12/17
На чарапках старажытнаегіпецкага глінянага посуду даследчыкі знаходзяць адбіткі плеценых саламяных вырабаў. З саломкі выраблялі хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгажэнні.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваПерад тым, як паласавацца мёдам новага збору, пачастунак асвяцілі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
13/17
Перад тым, як паласавацца мёдам новага збору, пачастунак асвяцілі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваЗа салодкім мядком прыйшлі нават казачныя пчолкі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
14/17
За салодкім мядком прыйшлі нават казачныя пчолкі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваАгурок з мёдам - сапраўдны беларускі дэлікатэс. Тыя, хто каштаваў незвычайны дэсерт, кажуць, што па смаку ён нагадвае кавун.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
15/17
Агурок з мёдам - сапраўдны беларускі дэлікатэс. Тыя, хто каштаваў незвычайны дэсерт, кажуць, што па смаку ён нагадвае кавун.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваЖанчыны ўважліва слухалі парады касметолага. Аказваецца, што мёд - сапраўдны скарб, але карыстацца ім трэба вельмі асцярожна, каб не было алергіі.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
16/17
Жанчыны ўважліва слухалі парады касметолага. Аказваецца, што мёд - сапраўдны скарб, але карыстацца ім трэба вельмі асцярожна, каб не было алергіі.
© Sputnik / Алеся ШаршнёваПасля кансультацыі касметолага сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў.
Мядовы Спас у Альбуці - Sputnik Беларусь
17/17
Пасля кансультацыі касметолага сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў.
Стужка навiн
0