"Карняплоды любві": РСП рыхтуе новы альбом

Удзельнікі гурта абяцаюць захаваць хуліганскі гумар сваіх тэкстаў.
Sputnik

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Беларускі гурт "Разбітае Сэрца Пацана" рыхтуе новую пласцінку, якая, па словах стваральнікаў, "паўстала на глебе касмічнага кахання".

Ганна Жданава: беларускія падлеткі пішуць музыку на ўзроўні Элджэя і Feduka

Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па сбору сродкаў на звядзенне альбома "Карняплоды любві".

"Ты не застанешся абураным пасля яго праслухоўвання, бо хуліганскі гумар да гэтага часу наш верны сябра", — абяцаюць удзельнікі гурта.

Новы альбом будзе складацца з 10 песень, некаторыя з іх музыкі ўжо выконвалі на сваіх канцэртах. Трэк "Смузі-мафіны" ўвогуле быў прэзентаваны ў красавіку.

Прэзентацыя новага альбома запланаваная на 4 кастрычніка гэтага года.

У 2015 годзе гурт "Разбітае Сэрца Пацана" ўжо паспяхова збіраў грошы праз краудфандынг на альбом "Пасрэдствам срэдств", які сеціва адразу ж ахарэктарызавала як "проста бомба".