Школа гістарычнага танца La Camargo зладзіла гарадскі баль у, бадай, адной з самых прыгожых сядзіб Мінска — Лошыцкай сядзібе. Святочна апранутыя госці пераходзілі з залы ў залю, танцавалі, гулялі ў гістарычныя гульні. З дапамогай рэканструктараў мінчане, якія цікавяцца гісторыяй, змаглі даведацца пра тое, як праходзілі балі ў пазамінулым стагоддзі.
Арганізатары балю, Маргарыта і Дзмітрый, распавядалі пра танцы і вучылі гасцей свята простым рухам, каб праз некалькі хвілін станцаваць пад жывую музыку. Таксама для мінчан гэта быў апошні шанец убачыць выставу гістарычнага касцюма, якая працавала ў сядзібе ўсё лета.
Як праходзіла мерапрыемства, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.