"Сабібор" Хабенскага вылучаны на "Оскар" ад Расіі

Над фільмам працавала міжнародная каманда кінематаграфістаў з пяці краін, а сам Хабенскі выканаў галоўную ролю.
Sputnik

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Карціна "Сабібор" акцёра і рэжысёра Канстанціна Хабенскага вылучана на кінапрэмію "Оскар" ад Расіі, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на расійскі оскараўскі камітэт.

Хабенскі: у "Сабібор" я ўклаў максімум пачуццяў і думак, лепш я не магу

"На пасяджэнні камітэта было прынята рашэнне вылучыць ад Расіі фільм "Сабібор" Канстанціна Хабенскага", — распавялі агенцтву ў камітэце.

Там адзначылі, што за вылучэнне фільма прагаласавалі большасцю.

Карціна "Сабібор" апавядае пра рэальныя падзеі, якія адбыліся ў аднайменным канцэнтрацыйным лагеры ў кастрычніку 1943 года. У лагеры смерці адбылося адно з нешматлікіх за ўсю вайну паўстанняў зняволеных, якое ўзначаліў савецкі афіцэр Аляксандр Пячэрскі.

Ролю Пячэрскага выканаў сам Хабенскі, над фільмам працавала міжнародная каманда з пяці краін — Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Францыі. Карціна знятая на пяці мовах, уключаючы ідыш.

Сусветная прэм'ера карціны адбылася 23 красавіка ў Варшаве, у пракат фільм выйшаў 3 мая, а 9 мая яе паказалі ў Берліне.