Атамшчык па прафесіі, дыякан па прызванні: як сумясціць навуку і веру

Нобелеўскі лаўрэат Кэнет Брокман распавёў пра сваё стаўленне да рэлігіі, мараль вайскоўцаў і праект Беларускай АЭС.
Sputnik

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, фізік-ядзершчык Кэнет Брокман наведвае Беларусь ужо ў дзевяты раз. Часцей за ўсё ён прыязджае з лекцыямі ў Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт, дзе з'яўляецца ганаровым доктарам. Паслухаць нобелеўскага лаўрэата ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе зараз праходзіць выстава "Беларусь і Біблія", у рамках якой і адбылася лекцыя "Біблія і навука", сабралося столькі людзей, што першым пытаннем спадара Брокмана да аўдыторыі было: ці можам мы неяк раздвінуць сцены?

Людзей было так шмат, што некаторым прыйшлося сесці амаль за спіной лектара, іншыя стаялі ўздоўж сцен і ў дзвярах

Беларусь – другі дом

Кэнет Брокман на працягу чатырох гадоў вучыўся на інжынера і потым на працягу дзевяці гадоў служыў у арміі ЗША. З 1979 года ён працаваў у ядзернай індустрыі як інжынер і як мэнэджар (і нобелеўскую прэмію, дарэчы, атрымаў за "меры па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэтах" у складзе групы МАГАТЭ).

Скруткі Мёртвага мора і "Іліяда": як манціруюць унікальную выставу

З Беларуссю Кэнета звязваюць вельмі цесныя адносіны, якія пачаліся, калі ён на працягу 3 гадоў пасля чарнобыльскай аварыі супрацоўнічал з прадстаўнікамі Дзяржатамнагляда Украіны, каб палепшыць сродкі рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

"Мы з жонкай, калі гаворым пра Беларусь, называем яе другім домам. На працягу многіх гадоў мы працавалі з навучэнцамі ў Гомелі. Я ўдзячны кожнаму з вас за тое, што вы дазволілі мне далучыцца нейкім чынам да жыцця вашых дзяцей", – сказаў Кэнет Брокман.

Навуковец пажартаваў, што ён блаславёны не толькі 3 дзецьмі і 9 уласнымі ўнукамі, але і некалькімі сотнямі тут, у Беларусі.

Лекцыя праходзіць у межах выставы "Беларусь і Біблія"

Тэорыя струн у дачыненні да Бібліі

Навуковец адразу прапанаваў слухачам прагаласаваць: хацелі б яны зараз пачуць лекцыю па ядзернай энергетыцы або абмеркававаць цуда прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Але падлавіць аўдыторыю апынулася цяжка: усе згаралі ад нецярпення даведацца, як навуковец ставіцца да рэлігіі.

Ад Гамера да Саванаролы: што можна ўбачыць на выставе "Беларусь і Біблія"

"Калі людзі глядзяць на мяне, многія з іх думаюць, што я чалавек навукі, які займаецца нейкімі тэхнічнымі пытаннямі. Але ёсць заўсёды другі бок медаля. Калі паглядзець на яго, можна сказаць, што гэта ўжо 3 раз, калі я наведваю мерапрыемствы, звязаныя з Бібліяй. Я дыякан у сваёй царкве, у маім сэрцы Бог", — адзначыў Кэнет Брокман і дадаў па-руску "Слава Богу", чым выклікаў апладысменты.

Навуковец згадзіўся, што сапраўды можа ўзнікнуць пытанне, як сумясціць веру і навуку, паміж якімі заўсёды існуе напружанасць, і прапанаваў слухачам успомніць прыклад суайчынніка, які здолеў сумясціць гэтыя два паняцці – канешне, Кэнет Брокман меў на ўвазе Францыска Скарыну.

Адносіны паміж верай і навукай Кэнет Брокман параўнаў з нацягненнем струн у музычным інструменце. Калі струна занадта напруджана, яна парвецца, а калі нацяжэнне недастатковае, струна правісне і гука не атрымаецца. І толькі калі нацяжэнне струны такое, якое павінна быць, атрымаецца музыка.

Пасля лекцыі спадар Брокман ахвотна фатаграфаваўся са слухачамі

Тры credo Кэнета Брокмана

Нобелеўскі лаўрэат адзначыў, што ён сам мае як мінімум тры прычыны верыць у тое, што сённяшняя навука толькі пацвярджае, што Пісанне адпавядае рэчаіснасці. Тры доказы, на погляд Кэнета Брокмана, гэта пацвярджэнне відавочнага, маральны падмурак цывілізацыі і магчымасць выйгрышу.

Даследаванне: Біблія была напісана раней, чым прынята лічыць

Каб растлумачыць першы, навуковец прапанаваў узгадаць, колькі існуе ў Сусвеце зорак і іншых касмічных аб'ектаў, а на Зямлі – формаў жыцця, якія няма магчымасці падлічыць, і прывёў прыклад з уласнага жыцця:

"Мая апошняя ўнучка нарадзілася вагою 600 грамаў. Я мог трымаць яе на далоні, такая яна была маленькая. Яе скура была настолькі тонкая, што я бачыў усе сасуды, і калі яна дыхала, яна выглядала як матылёк. Калі мы глядзім на нашу планету, на зоркі, і я гляджу на гэта маленькае стварэнне, я раблю выснову, што ўсё гэта не магло ўзнікнуць выпадкова".

Напэўна, многа хто ўжо забыўся, што ў слова "гугол" (англ. googol) ёсць яшчэ адно значэнне – акрамя папулярнага пошукавага сэрвісу, гэта і адзінка са ста нулямі.

Кэнет Брокман трымае кнігу "Дабро і зло" - біблейскія гісторыі ў выглядзе коміксаў ад мастака, які працуе ў MARVEL

"Адзін гугол – гэта большая верагоднасць, чым верагоднасць таго, што ўсё гэта ўзнікла выпадкова. Людзі кажуць, што свет утварыўся ў выніку выбуху. Добра, а хто тады падрыхтаваў гэты выбух?" – задаў пытанне Кэнет Брокман.

Навука – як, вера – чаму

Без веры не можа быць індывідуальнай маралі, пастулюе Кэнет Брокман і спасылаецца на выказванне Эйнштэйна: мы маем рацыю, калі гаворым пра маральны падмурак навукі, але не можам казаць пра навуковы падмурак маралі.

Некаторыя наведвальнікі лекцыі апрануліся тэматычна

У навуковым працэсе ўсё звязана з фактамі: гіпотэзы, эксперымент, выснова, – ніхто не думае пра наступствы. І толькі з верай мы пачынаем размаўляць пра каштоўнасці.

"У навукі добра атрымоўваецца адказваць на пытанне, як нешта працуе, а ў веры – пра каштоўнасць. Навука – як, вера – чаму. Джон Адамс, другі прэзідэнт Амерыкі, сказаў пра Канстытуцыю: Канстытуцыя была створаная для маральных і рэлігійных людзей і абсалютна не падыходзіць, каб быць кіруючым дакументам для іншых людзей", – нагадаў Кэнет Брокман у сувязі з пытаннямі, якія паўстаюць зараз у Злучаных Штатах.

Бяспройрышная латэрэя

Нарэшце, трэцяя прычына мець веру ў Бога Кэнета Брокмана абапіраецца на выказванне Паскаля. Знакаміты навуковец сцвярджаў, што, калі Бог ёсць, але вы не верыце ў яго, вы страчваеце вечнасць, калі ж Бога не існуе і вы не верыце ў яго – вы не страчваеце нічога. Справядліва і адваротнае: калі Бог існуе і вы верыце ў яго, вы атрымоўваеце вечнасць. Калі Бога няма, але вы верыце ў яго – зноў жа, нічога не страчваеце.

"Калі я веру ў Бога – я атрымоўваю ўсё і не страчваю нічога. Калі я не веру ў Бога – я страчваю ўсё і нічога не атрымоўваю", – падагульніў Кэнет Брокман.

Каб атрымаць аўтограф нобелеўскага лаўрэата, выстраілася чарга

У выніку на пытанне, як можна быць чалавекам веры і навукі адначасова, навуковец  адказаў коратка: "Як можна не быць?"

Божы гадзіннік і Беларуская АЭС

Пасля лекцыі ў аўдыторыі засталося шмат пытанняў, на якія Кэнет Брокман адказваў часам жартліва, часам – вельмі сур'ёзна. Так, калі жанчына запыталася, як суадносіцца, на яго думку, стварэнне і эвалюцыя, навуковец адказаў: "У Бібліі напісана, што ўсё было створана за 7 дзён, але там таксама напісана, што адзін дзень або адна хвіліна – як тысяча гадоў. Я не кантралюю божы гадзіннік".

Кэнет Брокман знаходзіў словы для кожнага, хто падыходзіў да яго з кнігай

Апынулася, што ў аўдыторыі прысутнічае былы афіцэр савецкіх ракетных войскаў, які адказваў за запуск ядзерных ракет на ЗША. Ён запытаўся, як ваеннаслужачаму, ад якога залежаць тысячы жыццяў, абраць паміж доўгам і спачуваннем да людзей.

Кэнет Брокман, які сам на працягу 11 гадоў быў на ваеннай службе, адзначыў, што не бачыць розніцы паміж чалавекам, які трымае палец на чырвонай кнопцы, і салдатам, які трымае пад прыцэлам нават аднаго чалавека.

"Заўсёды ўзнікае пытанне адносна маіх абавязкаў і таго, чаго хоча Бог. Вайна была часткай нашай гісторыі з самага пачатку існавання чалавека, але мы павінны прыкладаць намаганні, каб не стаць на гэты шлях", – адзначыў навуковец.

Канешне, не маглі ў аўдыторыі не пацікавіцца стаўленнем Кэнета Брокмана да будаўніцтва Беларускай АЭС.

"Са свайго прафесійнага вопыту я магу сказаць, што ведаю, што гэта за праект рэактара. Гэта добры праект, не той, што быў выкарастаны ў Чарнобылі. Катастрофа, якая адбылася ў Чарнобылі, не можа адбыцца на гэтай атамнай станцыі, таму што тут іншыя фізічныя характарыстыкі", – запэўніў слухачоў Брокман.

Коміксы для сучасных дзетак будуць больш зразумелымі і цікавымі, чым нудныя кнігі без малюнкаў

Ён размаўляў з кіраўніком Дзяржатамнагляду Беларусі і адзначыў, што з ёй працуе вельмі добрая каманда, члены якой прыязджаюць на месца і назіраюць за тым, як вядзецца праца, таму што іх мэта – каб людзі жылі ў бяспецы.

"Я адкажу на ваша пытанне так. Калі б я вырашыў пераехаць у Беларусь са сваёй сям'ёй і вы захацелі б пасяліць мяне за два кіламетры ад АЭС – я быў бы не супраць", – падагульніў навуковец.

Намер Германіі цалкам адмовіцца ад атамнай энергіі, на яго погляд, цалкам палітычнае, а не тэхнічнае рашэнне, якое было прынята адразу пасля аварыі на Фукусіме. Прычым Германіі гэта рашэнне будзе каштаваць шмат грошай, таму што яна патрапіць  у залежнасць ад імпарту энергіі.

Біблейскія героі ад MARVEL

Напрыканцы лекцыі Кэнет Брокман падпісаў для ўсіх жадаючых кнігу "Дабро і зло" – біблейскія гісторыі ў малюнках мастака, які робіць ілюстрацыі для коміксаў MARVEL.

Коміксы пераклала на рускую мову Ніна Рыжкова, прадстаўнік беларускай хрысціянскай місіі ў Злучаных Штатах Амерыкі (злева)

"Гэта кніга дзіўная тым, што гэта Біблія ў вельмі глыбокім і фундаментальна вытрыманым разуменні. У наш век, калі людзі перасталі чытаць – а людзі ж зараз не чытаюць, асабліва моладзь – як ты патлумачыш дзецям: "Будзь добрым, таму што будзь добрым"? Гэта зусім не ўражвае", – адзначыла Ніна Рыжкова, прадстаўнік беларускай хрысціянскай місіі ў Злучаных Штатах Амерыкі, намаганнямі якой кніга выйшла на рускай мове.

Лекцыі ў рамках выставы "Беларусь і Біблія" працягнуцца ў аўторак 25 верасня у 14:00 размовай з доктарам Оксфардскага цэнтра місіянерскіх даследаванняў Брусам Андэрсанам, які вывучае Берасцейскую біблію.