Вышынскі знаходзіцца пад арыштам ва Украіне ўжо на працягу 150 дзён. Яго абвінавачваюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржаўнай здрадзе. У пятніцу дзясяткі чалавек сабраліся на Зубаўскім бульвары, каб падтрымаць замежнага журналіста.
Удзельнікі акцыі прынеслі плакаты, якія склалі партрэт Вышынскага з хэштэгам #цеЕвропа і #TruthnotTreason. У неба паляцелі паветраныя шары белага колеру.
Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў выказаў спадзяванне, што калегі з іншых выданняў таксама выступяць з падтрымкай медыягрупы.
Вышынскі на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца пад арыштам, да яго не дапускаюць расійскіх дыпламатаў у сувязі з тым, што ў затрыманага ўкраінскае грамадзянства. Пасольства Расіі накіравала ў МЗС Украіны дзве ноты з патрабаваннем вызваліць журналіста.