У Чорным моры знайшлі "карабель Адысея", якому больш за два тысячагоддзі

Патанулае судна ляжала на вялікай глыбіні, з-за недахопу кісларода яно і захавалася так доўга, лічаць даследчыкі.
Sputnik

МІНСК, 24 кас - Sputnik. На дне Чорнага мора брытанскія археолагі знайшлі самы старажытны з цяпер вядомых непашкоджаных караблёў - яго ўзрост складае не менш за 2,4 тысячы гадоў, паведамляе газета Guardian.

Археолагі знашлі могілкі вікінгаў і 20-метровы пахавальны карабель

Даследчыкі заяўляюць, што карабель памерам у 23 метры належаў старажытным грэкам. Выдатна захаваўся не толькі корпус судна, але і мачты, лавы, на якіх сядзелі весляры, і нават рулі, якія кіравалі курсам.

Знаходка так добра захавалася таму, што знаходзіцца на глыбіні больш за два кіламетры, лічаць даследчыкі. У тоўшчах вады на такой глыбіні недастаткова кіслароду, каб падтрымліваць працэсы распаду, атрымалася, што старажытнае судна быццам закансервавалася.

Выданне адзначае, што падобны карабель намаляваны на старажытнагрэчаскай вазе Siren Vase са збору Брытанскага музея. Ваза датуецца тым жа гістарычным перыядам, што і чарнаморская знаходка. Да мачты намаляванага на вазе карабля прывязаны Адысей, які ратуецца ад спеваў сірэн.

Па ўсёй бачнасці, карабель так і застанецца на дне. Невялікі яго фрагмент паднялі для таго, каб правесці вугляродны аналіз у Саўтгемптанскім універсітэце, што і дазволіла вызначыць дакладны ўзрост знаходкі. Навукоўцы канстатуюць, што гэта "самы старажытны непашкоджаны карабель, вядомы чалавецтву".

Чытайце таксама: