Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі

Дзясяткі ўкраінскіх і беларускіх кампаній падчас Форуму прадставяць свае магчымасці на выставачных пляцоўках.
Sputnik

ГОМЕЛЬ, 25 кас - Sputnik. Абмяркоўваць будучыню адносін беларускіх і ўкраінскіх рэгіёнаў будуць у Гомелі з 25 па 26 кастрычніка, чакаюць візіт і прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Поўны аўрал ў Гомелі: як рыхтуюць горад да візіта Лукашэнкі і Парашэнкі

Сёння ў абласным цэнтры збяруцца дзясяткі бізнес-дэлегацый, у тым ліку, прамысловыя флагманы двух суседніх дзяржаў. Свой патэнцыял для эканамічнага супрацоўніцтва прадставяць 17 украінскіх і ўсе беларускія вобласці.

Абодва бакі разлічваюць на сустрэчу як з новымі, так і з праверанымі партнёрамі. Для гэтага на форуме будуць працаваць тэматычныя секцыі і пасяджэнні па лініі галіновых ведамстваў, кантактна-кааперацыйная біржа, выставачныя і перагаворныя пляцоўкі.

На плошчы Леніна разгарнулася экспазіцыя буйнагабарытнай сельскагаспадарчай, дарожнай і прамысловай тэхнікі "Гомсельмаша", МТЗ, "Амкадора", "Беларуснафты" і іншых беларускіх гігантаў. Магчымасці кожнага ўзору прадставяць іх канструктары.

Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на плошчах Палаца лёгкай атлетыкі арганізуе працу двух выставачных пляцовак - прамыслоўцаў і рамеснікаў. Свае магчымасці прадставяць 57 украінскіх і 89 беларускіх кампаній. Выстава будзе сфарміраваная не па рэгіянальным, а галіновым прынцыпе.

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі

Як распавяла генеральны дырэктар аддзялення БелГПП Марына Філонава, падчас форуму плануецца заключэнне дагавораў паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін, аднак іх змест пакуль не раскрываецца. У рамках выставы прадугледжана работа перагаворных пляцовак на базе кластараў і кансультацыйнага савета. У перамовах ўжо выказалі жаданне паўдзельнічаць больш за 300 прадстаўнікоў бізнесу з двух бакоў.

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі

Удзельнікі форуму настроены абмеркаваць тэмы сельскай гаспадаркі, транспарту, машынабудавання, будаўніцтва, аховы здароўя, турызму і ўсяго, што краіны аб'ядноўвае сёння ці можа стаць падставай для супрацоўніцтва ў будучыні. Падрыхтавана і культурная праграма - сёння ўвечары ў абласным цэнтры культуры канцэрт дружбы збярэ на адной сцэне больш за пяцьсот артыстаў.