Відэа

Новы фільм Астрахана з Дамагаравым і Семяновіч пакажуць у Мінску

Беларуска-расійскі фільм "Жыццё пасля жыцця" выходзіць на шырокі экран 6 снежня. Глядзіце на відэа трэйлер карціны.
Sputnik

Меладрама з элементамі фантастыкі была знятая сумесна "Беларусьфільмам" і расійскай кінакампаніяй "Маўр". Рэжысёр карціны - Дзмітрый Астрахан, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі.

Фільм "Хрусталь" увайшоў у спіс карцін, якія прэтэндуюць на "Оскар"

Сюжэт карціны - гісторыя звычайнай сям'і, у якой вядомы кінапрадзюсар пасля інфаркту збіраецца з жонкай паехаць  падлячыцца. Планы на сумесны адпачынак бурацца з-за запрашэння на вечарыну, ад якога заўзяты тусоўшчык ніяк не можа адмовіцца. Тым больш што там яго чакае сустрэча са сваёй пратэжэ - маладой актрысай.

За гісторыяй з боку назірае "непадкупная камісія", якая павінна вырашыць, чые пачуцці шчырыя і для каго вечнасць разам будзе узнагародай.

Аўтарам сцэнарыя традыцыйна выступіў Алег Данілаў, які шмат гадоў супрацоўнічае з Астраханам. У фільме здымаліся Аляксандр Дамагараў, Ганна Семяновіч, Таццяна Кабанава і іншыя. З беларускіх акцёраў у карціне занятыя Андрэй Дабравольскі, Раіса Сідорчык, Аляксандр Ткачонак і іншыя.

Беларуская прэм'ера фільма адбудзецца 6 снежня ў кінатэатры "Беларусь". Плануецца, што Астрахан асабіста прадставіць сваю карціну беларускім гледачам.