МІНСК, 20 сне - Sputnik. Яшчэ адна карціна беларускага прадстаўніка Парыжскай школы мастака Хаіма Суціна папоўніла экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Напярэдадні выбітны твор мастацтва прадставілі гледачам.
Кошт карціны складае больш за 300 тысяч долараў. Мастацкі твор патрапіў у Беларусь з Вялікабрытаніі – на яго выпадкова натрапілі на лонданскім аукцыёне.
Карціна намаляваная ў 1937 годзе. Гэта партрэт сяброўкі мастака і калекцыянера Мадлен Кастен – толькі ёй Хаім Суцін дазваляў знаходзіцца ў сваёй майстэрні падчас працы. Менавіта яе мастак Пабла Пікаса назваў "самай чароўнай жанчынай Парыжа".
Па ўспамінах Кастен, Суцін вельмі строга ставіўся да сваіх мадэляў, забараняў ім рухацца і нават размаўляць. Менавіта так і з’явілася "Якая заснула з кнігай" – яна проста стамілася.
Карціна "Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука" пэнзля Хаіма Суціна
© Sputnik / Алеся Шершнева
Гэта не першая карціна Суціна у галерэі Арт-Беларусь, дзе выстаўляюцца творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Тут таксама знаходзяцця "Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука" і самая дарагая карціна Беларусі "Ева".
У гэтым годзе галерэя таксама папоўнілася трыма творамі беларусаў Парыжскай школы з прыватных французкіх калекцый. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца.
Новая карціна стане адпраўной кропкай для новага праекта ў галерэі Арт-Беларусь. Па словах куратара галерэі Аляксандра Зіменкі, з нагоды 125-годдзя мастака плануецца стварыць сусветную інтэрактыўную карту яго творчасці.
"Мы запрашаем дасылаць інфрамацыю аб тым, у якіх музейных сборах знаходзяцца творы Хаіма Суціна. Такім чынам, мы плануем стварыць інтэрактыўную карту і зробім Суціна больш вядомым, у тым ліку, у нашай краіне", - патлумачыў ён.