МІНСК, 7 сту - Sputnik. Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы ў рамках прэміі "Залаты глобус" назвала лепшыя фільмы і серыялы мінулага года, цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні ў Лос-Анджэлесе.
"Залаты глобус" - другая па прэстыжнасці пасля "Оскара" кінапрэмія ў ЗША. Уручае яе Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы (HFPA).
Чарговая цырымонія ўручэння прэмій адбылася напярэдадні ў Лос-Анджэлесе. Галоўная інтрыга захоўвалася вакол асноўных намінацый - прызоў за лепшы драматычны і камедыйны фільмы, а таксама ўзнагарод за акцёрскую гульню.
Лепшыя фільмы і акцёры
Так, лепшым драматычным фільмам 2018 года асацыяцыя назвала "Багемскую рапсодыю" - байопік пра саліста групы Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Рамі Малек, які сыграў легендарнага музыку, таксама атрымаў узнагароду як лепшы акцёр.
У катэгорыі "Камедыя ці мюзікл" галоўную ўзнагароду ўзяла трагікамедыя "Зялёная кніга". Таксама стужка атрымала ўзнагароды за сцэнар і за гульню акцёра другога плану - Махершала Алі, які атрымаў яе, два гады таму атрымаў "Оскар" за фільм "Лунный свет".
Лепшым рэжысёрам на "Залатым глобусе" назвалі Альфонса Куарона - яго апошні фільм "Рома" многія лічаць адным з фаварытаў "оскараўскай гонкі". Саму ж стужку таксама ўзнагародзілі статуэткай як "Лепшы замежны фільм". Нагадаем, раней "Рома" атрымала галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю.
"Лепшым акцёрам у камедыі або мюзікле" названы Крысціян Бейл за працу ў палітычнай сатыры "Улада". Лепшай драматычнай актрысай крытыкі назвалі Глен Клоўз ("Жонка"), а прыз за акцёрскую гульню ў камедыі або мюзікле атрымала Алівія Колман ("Фаварытка"). Узнагароду як лепшая актрыса другога плана атрымала Рэджына Кінг ("Калі Біл-стрыт магла б загаварыць").
Сярод мультфільмаў узнагароду атрымаў "Чалавек-павук: праз Сусветы". Анімацыя апярэдзіла такіх сур'ёзных канкурэнтаў, як "Востраў сабак", "Суперсямейка 2" і "Ральф супраць інтэрнэту".
Нарэшце, лепшая музыка, на думку стваральнікаў "Залатога глобуса", у гэтым годзе гучала ў фільме "Чалавек на Месяцы". Лепшай жа песняй назвалі "Shallow" у выкананні Лэдзі Гагі з драмы "Зорка нарадзілася".
Узнагароды за серыялы
Лепшым драматычным серыялам 2018 года былі названыя "Амерыканцы", камедыйным - "Метад Комінскі". Што цікава: у лік намінантаў не траплялі такія папулярныя серыялы, як "Карона", "Аповед служанкі" і іншыя.
Лепшай актрысай драматычнага серыяла названа Сандра Аб ("Забіваючы Еву"), акцёрам - Рычард Мэдзі ("Целаахоўнік"). Аналагічныя ўзнагароды за камедыйныя ролі атрымалі Майкл Дуглас ("Метад Комінскі") і Рэйчел Броснахэн ("Дзіўная місіс Мейзел").
"Амерыканская гісторыя злачынстваў: Забойства Джані Версачэ" атрымала "Залаты глобус" як лепшы міні-серыял.
Рэпетыцыя "Оскара"?
"Залаты глобус" традыцыйна называюць "рэпетыцыяй" іншай прэстыжнай узнагароды - "Оскара". Традыцыйна ў кінапрэмій практычна супадаюць спісы намінантаў, аднак пераможцы часам адрозніваюцца.
Зрэшты, "Залаты глобус" часта дапамагае зразумець агульную тэндэнцыю - дзякуючы таму, якія фільмы або акцёры становяцца фаварытамі прэміі.
Цікава, што у 2018 годзе на "Залатым глобусе" відавочных фаварытаў няма. Максімальны лік узнагарод - тры - у "Зялёнай кнігі", на другім месцы - "Багемская рапсодыя" і "Рома", у кожнага фільма па дзве прэміі. Верагодна, паміж імі і складзецца асноўная канкурэнцыя за атрыманне галоўных узнагарод "Оскара".
Так гэта ці не, мы даведаемся зусім хутка - уручаць "Оскары" будуць ужо ў сакавіку.