Змены ў класіфікатар спецыяльнасцяў прынятыя ў Беларусі

Змены чакаліся даўно, аднак доўгі час не былі прынятыя. Праект новага класіфікатара публікавалі яшчэ напрыканцы жніўня, падпісаны ён быў у напрыканцы снежня.
Sputnik

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Змены ў агульнадзяржаўны класіфікатар спецыяльнасцяў і кваліфікацый прынятыя ў Беларусі, яны апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе Sputnik.

Лукашэнка: праграмы ВНУ і школ трэба рэанімаваць

Класіфікатар спецыяльнасцяў і кваліфікацый - гэта адзін з асноўных дакументаў для беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Абапіраючыся на яго, яны могуць планаваць навучальныя праграмы і спецыяльнасці.

Змены чакаліся даўно, аднак доўгі час не былі прынятыя. Бягучыя папраўкі (яны маюць 27-ы нумар), былі падпісаныя міністрам адукацыі ў другой палове снежня, аднак апублікаваныя толькі ў сярэдзіне студзеня.

У дакуменце прыводзіцца важная для спецыялістаў інфармацыя аб кадаванні спецыяльнасцяў, а таксама іх пералік, у тым ліку і для магістарскіх ступеняў.

Мяркуецца, што пасля прыняцця зменаў у класіфікатар у ВНУ пашырыцца дыяпазон магчымасцяў для фарміравання магістарскіх праграм, а спецыяльнасці можна будзе ўзбуйняць.

Праект гэтых зменаў публікаваўся яшчэ ў жніўні, затым яго абмяркоўвалі спецыялісты.