МІНСК, 16 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў трэці раўнд Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), паведамляе Sputnik.
Сёння адбыўся паядынак 1/32 фіналу Australian Open з удзелам Сабаленка і прадстаўніцы Вялікабрытаніі Кэці Боултэр. Сустрэча завяршылася перамогай беларускі - 6:3, 6:4. Саперніцы правялі на корце адну гадзіну 13 хвілін.
У 1/16 фіналу Сабаленка пазмагаецца з амерыканкай Амандай Анісімавай, якая абгуляла ўкраінскую тэнісістку Лесю Цурэнка - 6:0, 6:2.
Раней у трэці раўнд спаборніцтваў выйшла Аляксандра Сасновіч. У двух сэтах беларуска была мацней эстонкі Анэт Кантавейт - 6: 3, 6:3.
Нагадаем, у жаночым адзіночным разрадзе выступалі чатыры прадстаўніцы Беларусі, але Вікторыя Азаранка і Вера Лапко пасля першага круга завяршылі барацьбу.