Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы

Расійская фігурыстка расказала, якія серыялы любіць глядзець перад спаборніцтвамі, і назвала свой самы каштоўны падарунак.
Sputnik

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Дзеючая чэмпіёнка Еўропы расіянка Аліна Загітава распавяла, што перад спаборніцтвамі добра адпачыла і набралася пазітыўных эмоцый, перадае карэспандэнт Sputnik.

Мінск упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, спаборніцтвы праходзяць на лёдзе "Мінск-Арэны".

"Я глядзела серыялы. Заўсёды так раблю, каб адцягнуцца і сканцэнтравацца на старце. У апошні час (дрэнна сплю - Sputnik). Чаму так, не ведаю. Не хочацца, напэўна", - падзялілася фігурыстка.

Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы

Яна таксама патлумачыла, што глядзіць абсалютна розныя серыялы: "Якія падабаюцца - такія і гляджу. Магу і жахі паглядзець, магу камедыйнае нешта".

Толькі дыетычнае

Загітава прызналася, што ў Новы год з бацькамі вырашылі, што на святочным стале не будзе "ніякіх маянэзных салацікаў, торцікаў".
"Усё толькі дыетычнае, садавіна. Нават тата мяне падтрымаў", - адзначыла фігурыстка.

Па словах 16-гадовай спартсменкі, тры гады таму бацькі расказалі ёй, што Дзеда Мароза не існуе.

"Я вельмі знервавалася, і ўвесь Новы год дарэмна прайшоў у мяне. Але бацькі супакоілі, падарылі тэлефон. Зараз я неяк спакойна стаўлюся да падарункаў, галоўнае, каб уся сям'я была ў зборы - гэта самы галоўны падарунак", - падкрэсліла Загітава.

Знаёмства з Мінскам

Па словах расіянкі, яна пакуль не паспела паглядзець Мінск. "Звычайна пасля спаборніцтваў, калі застаецца час. А цяпер трэба канцэнтравацца на трэніроўцы і старце", - сказала на заканчэнне Загітава.

Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы

Нагадаем, у сераду спартсменка паспяхова выступіла ў кароткай праграме жаночага адзіночнага катання, заняла першае месца і гарантавала сабе выхад у адвольную праграму ЧЕ па фігурным катанні 25 студзеня.