Акадэмія навук Беларусі ўзнагародзіла карэспандэнта Sputnik

Конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі праводзіўся ўжо ў дзявяты раз па чатырох намінацыях.
Sputnik

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўзнагародзіла сёння лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуковыя дасягненні.

Спецыяльны карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік ганараваны дыпломам за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях беларускіх вучоных гісторыкаў.

Акадэмія навук Беларусі ўзнагародзіла карэспандэнта Sputnik

Конкурс праводзіўся ўжо ў дзявяты раз па чатырох намінацыях:

"Лепшая публікацыя",

"Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні",

"Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт",

"Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні".

Акадэмія навук Беларусі ўзнагародзіла карэспандэнта Sputnik

Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена 138 работ ад 31 аўтара.

Чытайце таксама: