МІНСК, 30 сту - Sputnik. Студэнтка ГрДУ Аляксандра Радковіч, якая атрымала эксклюзіўную прэзідэнцкую асадку падчас візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна стала вядучай новага беларускамоўнага праекта на гарадскім тэлеканале "Гродна плюс".
Дзяўчына будзе знаёміць гледачоў з цікавымі беларускімі словамі ў праграме "5 хвілін па-беларуску". У першым выпуску яна распавядае пра беларускага міфалагічнага бога Зюзю. У каментарах на Youtube гледачы хваляць новую перадачу, але ёсць і тыя, хто раіць "працаваць над вымаўленнем і лексікай".
Радковіч удзельнічала ў сустрэчы прэзідэнта з таленавітай моладдзю, якая праходзіла падчас афіцыйнага візіту кіраўніка дзяржавы ў Гродне 19 кастрычніка ў ГрДУ.
Разам з анакурснікамі яна ўручала прэзідэнту падарунак - альбом ручной працы са знакамітымі асобамі, дзейнасць якіх звязана з Гродзеншчынай. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка зрабіў падарунак - эксклюзіўную асадку - асабіста Аляксандры за тое, што дзяўчына пачала размаўляць з ім на роднай мове.