Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лепшыя зімовыя напоі, якія дапамогуць паправіць здароўе і палепшыць настрой. Спойлер: яны безалкагольныя.
Sputnik
У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час спажываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя водарныя расліны.
Лекавыя расліны і грыбы
На вёсцы з іх традыцыйна гатавалі розныя напоі:  узвар, кісель, квас, морс, кулагу, саладуху і іншыя. Усе яны дапамагаюць падтрымаць імунітэт. Вось некалькі рэцэптаў напояў, якія і цяпер любяць гатаваць беларускія гаспадыні.
Узвар
Узвар - бадай, самы распаўсюджаны на Беларусі напітак. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш круглы год. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты. Робяць з яго і квас. Зразумела, што прыгатаваць узвар можна як у хатняй печцы, так і ва ўмовах гарадской кватэры, і нават у турыстычнай вандроўцы
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Калі гарыць агонь, паставіць у печ самы вялікі гаршчок з вадой, каб закіпела. Калі яна закіпіць, не марудзячы, гэтай вадой трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды пучок мяты або чабару. Пры гэтым зёлкі не варта церушыць. А калі яны ўжо разцярушаныя, то трэба закруціць іх у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар. Накрыць посуд, пакінуць на палову гадзіны насычацца сухафруктамі. Дарэчы, чым чысцей вада, тым смачней узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.
Морс
Морс — цудоўны напітак, які ўжываюць у залежнасці ад пары года гарачым або халодным. Гатуюць яго з сумесі фруктовых або ягадных адвараў, сокаў і цукру. З ягад лепш падыходзяць брусніцы і журавіны.
Журавіны - адна з самых карысных ягад
Морс — добры сродак для падтрымкі імунітэту. Крыху перарабіўшы народную прымаўку, хочацца сказаць: "Вось вам  рэцэпт морсіку для форсіку!"
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Ягады перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. "Жамерыны" заліць гарачай вадой і кіпяціць 5 хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Цяпер дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой 1-2 дні.
Амаль так жа гатуецца і морс з журавін. Толькі для яго спатрэбіцца 1 стакан журавін, 0,5 стакана цукру і 1 л вады.
Гарбата зельная
Нягледзячы на тое, што раней галоўнымі спецыялістамі па лекавых раслінах лічыліся жанчыны-зяляркі, да якіх звярталіся, калі нехта хварэў, звычайныя гаспадыні таксама збіралі водарнае зелле на лекі і гарбату.
Гатуючы такую гарбату бралі водарныя зёлкі, прыемныя на смак. Пілі яе толькі свежай і добра настоянай. Класічнай лічыцца мерка 1 чайная лыжка сумесі на 1 шклянку вады, але варыянтаў прыгатавання зельнай гарбаты можа быць мноства.
Фарміруючы збор, спрактыкаваныя зяляркі звычайна імкнуцца браць роўныя часткі сухіх раслін, лічачы, што кожная з іх сама ведае, як дапамагчы чалавеку. Калі вы самі не ведаеце, як і дзе, у які час трэба нарыхтоўваць лекавыя расліны, то можна набыць іх у аптэцы.
Ужываючы такую гарбату, трэба памятаць аб лекавых якасцях раслін і ўлічваць гэта пры яе гатаванні. Напрыклад, гарбата з маярану, які ў народзе называюць "мацярдушкай", вельмі карысная, але яе нельга ўжываць цяжарным.
Маяран, або мацярдушка
Зельную гарбату не падсалоджваюць цукрам, але яе можна падаваць з мёдам або варэннем. Слодыч у напітак не дадаюць. Мёд і варэнне ядуць у прыкуску маленькімі порцыямі, запіваючы гарбатай. Зельную гарбату трэба чаргаваць з іншымі напоямі, даючы арганізму пасля працяглага ўжывання лекавых раслін рабіць перапынак на некалькі тыдняў.
Першы варыянт
Узяць па 3 часткі маярану, святаянніку, або па-іншаму зверабою, і мяты, па 1 частцы пялёсткаў і ягад шыпшыны, заварыць кіпенем і настаяць.
Зверабой, або святаяннік
Другі варыянт
Узяць па роўных частках рамонка аптэчнага, кветкавых кошыкаў і лісця мяты перцавай, заварыць кіпенем і настаяць. 
Трэці варыянт
Змяшаць па роўных частках лісця чорных парэчак, мялісы, сунічніку, чабару, заварыць кіпенем і настаяць.
Чабор
Чацвёрты  варыянт
Узяць па роўных частках лісця чорных парэчак, мяты перцавай, малінавага лісця, заварыць кіпенем і настаяць.
Чытайце таксама: