https://bel.sputnik.by/20190131/Chym-sagretstsa-zmku-belaruskya-retsepty-garachykh-napoya-1039840636.html
Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў
Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лепшыя зімовыя напоі, якія дапамогуць паправіць здароўе і палепшыць настрой. Спойлер: яны безалкагольныя. 31.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-31T12:28+0300
2019-01-31T12:28+0300
2019-01-31T11:47+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
прырода
беларуская кухня
народныя традыцыі
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103843/12/1038431220_0:149:1921:1229_1920x0_80_0_0_c1935257ab535cbf90d688a1248b43b9.jpg
У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час спажываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя водарныя расліны.Лекавыя расліны і грыбы
На вёсцы з іх традыцыйна гатавалі розныя напоі:  узвар, кісель, квас, морс, кулагу, саладуху і іншыя. Усе яны дапамагаюць падтрымаць імунітэт. Вось некалькі рэцэптаў напояў, якія і цяпер любяць гатаваць беларускія гаспадыні.УзварУзвар - бадай, самы распаўсюджаны на Беларусі напітак. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш круглы год. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты. Робяць з яго і квас. Зразумела, што прыгатаваць узвар можна як у хатняй печцы, так і ва ўмовах гарадской кватэры, і нават у турыстычнай вандроўцыІнгрыдыенты:Як гатаваць:Калі гарыць агонь, паставіць у печ самы вялікі гаршчок з вадой, каб закіпела. Калі яна закіпіць, не марудзячы, гэтай вадой трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды пучок мяты або чабару. Пры гэтым зёлкі не варта церушыць. А калі яны ўжо разцярушаныя, то трэба закруціць іх у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар. Накрыць посуд, пакінуць на палову гадзіны насычацца сухафруктамі. Дарэчы, чым чысцей вада, тым смачней узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.МорсМорс — цудоўны напітак, які ўжываюць у залежнасці ад пары года гарачым або халодным. Гатуюць яго з сумесі фруктовых або ягадных адвараў, сокаў і цукру. З ягад лепш падыходзяць брусніцы і журавіны.Журавіны - адна з самых карысных ягад
Морс — добры сродак для падтрымкі імунітэту. Крыху перарабіўшы народную прымаўку, хочацца сказаць: "Вось вам  рэцэпт морсіку для форсіку!"Інгрыдыенты:Як гатаваць:Ягады перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. "Жамерыны" заліць гарачай вадой і кіпяціць 5 хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Цяпер дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой 1-2 дні.Амаль так жа гатуецца і морс з журавін. Толькі для яго спатрэбіцца 1 стакан журавін, 0,5 стакана цукру і 1 л вады.Гарбата зельнаяНягледзячы на тое, што раней галоўнымі спецыялістамі па лекавых раслінах лічыліся жанчыны-зяляркі, да якіх звярталіся, калі нехта хварэў, звычайныя гаспадыні таксама збіралі водарнае зелле на лекі і гарбату.Гатуючы такую гарбату бралі водарныя зёлкі, прыемныя на смак. Пілі яе толькі свежай і добра настоянай. Класічнай лічыцца мерка 1 чайная лыжка сумесі на 1 шклянку вады, але варыянтаў прыгатавання зельнай гарбаты можа быць мноства.Фарміруючы збор, спрактыкаваныя зяляркі звычайна імкнуцца браць роўныя часткі сухіх раслін, лічачы, што кожная з іх сама ведае, як дапамагчы чалавеку. Калі вы самі не ведаеце, як і дзе, у які час трэба нарыхтоўваць лекавыя расліны, то можна набыць іх у аптэцы.Ужываючы такую гарбату, трэба памятаць аб лекавых якасцях раслін і ўлічваць гэта пры яе гатаванні. Напрыклад, гарбата з маярану, які ў народзе называюць "мацярдушкай", вельмі карысная, але яе нельга ўжываць цяжарным.Зельную гарбату не падсалоджваюць цукрам, але яе можна падаваць з мёдам або варэннем. Слодыч у напітак не дадаюць. Мёд і варэнне ядуць у прыкуску маленькімі порцыямі, запіваючы гарбатай. Зельную гарбату трэба чаргаваць з іншымі напоямі, даючы арганізму пасля працяглага ўжывання лекавых раслін рабіць перапынак на некалькі тыдняў.Першы варыянтУзяць па 3 часткі маярану, святаянніку, або па-іншаму зверабою, і мяты, па 1 частцы пялёсткаў і ягад шыпшыны, заварыць кіпенем і настаяць.Другі варыянтУзяць па роўных частках рамонка аптэчнага, кветкавых кошыкаў і лісця мяты перцавай, заварыць кіпенем і настаяць. Трэці варыянтЗмяшаць па роўных частках лісця чорных парэчак, мялісы, сунічніку, чабару, заварыць кіпенем і настаяць.Чацвёрты  варыянтУзяць па роўных частках лісця чорных парэчак, мяты перцавай, малінавага лісця, заварыць кіпенем і настаяць.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2019
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103843/12/1038431220_0:0:1919:1439_1920x0_80_0_0_52d5648f08b08f721f7ffb262111ba7b.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, прырода, беларуская кухня, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, прырода, беларуская кухня, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лепшыя зімовыя напоі, якія дапамогуць паправіць здароўе і палепшыць настрой. Спойлер: яны безалкагольныя. 
У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час спажываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя водарныя расліны.
На вёсцы з іх традыцыйна гатавалі розныя напоі:  узвар, кісель, квас, морс, кулагу, саладуху і іншыя. Усе яны дапамагаюць падтрымаць імунітэт. Вось некалькі рэцэптаў напояў, якія і цяпер любяць гатаваць беларускія гаспадыні.
Узвар - бадай, самы распаўсюджаны на Беларусі напітак. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш круглы год. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты. Робяць з яго і квас. Зразумела, што прыгатаваць узвар можна як у хатняй печцы, так і ва ўмовах гарадской кватэры, і нават у турыстычнай вандроўцы
- 7 л вады
 
- 1 кг сухіх яблыкаў і груш
 
- Пучок чабару або мяты
 
 Калі гарыць агонь, паставіць у печ самы вялікі гаршчок з вадой, каб закіпела. Калі яна закіпіць, не марудзячы, гэтай вадой трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды пучок мяты або чабару. Пры гэтым зёлкі не варта церушыць. А калі яны ўжо разцярушаныя, то трэба закруціць іх у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар. Накрыць посуд, пакінуць на палову гадзіны насычацца сухафруктамі. Дарэчы, чым чысцей вада, тым смачней узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.
Морс — цудоўны напітак, які ўжываюць у залежнасці ад пары года гарачым або халодным. Гатуюць яго з сумесі фруктовых або ягадных адвараў, сокаў і цукру. З ягад лепш падыходзяць брусніцы і журавіны.
Журавіны - адна з самых карысных ягад
Морс — добры сродак для падтрымкі імунітэту. Крыху перарабіўшы народную прымаўку, хочацца сказаць: "Вось вам  рэцэпт морсіку для форсіку!"
- 150 г брусніц
 
- 120 г цукру
 
- 1 л вады
 
 Ягады перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. "Жамерыны" заліць гарачай вадой і кіпяціць 5 хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Цяпер дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой 1-2 дні.
Амаль так жа гатуецца і морс з журавін. Толькі для яго спатрэбіцца 1 стакан журавін, 0,5 стакана цукру і 1 л вады.
Нягледзячы на тое, што раней галоўнымі спецыялістамі па лекавых раслінах лічыліся жанчыны-зяляркі, да якіх звярталіся, калі нехта хварэў, звычайныя гаспадыні таксама збіралі водарнае зелле на лекі і гарбату.
Гатуючы такую гарбату бралі водарныя зёлкі, прыемныя на смак. Пілі яе толькі свежай і добра настоянай. Класічнай лічыцца мерка 1 чайная лыжка сумесі на 1 шклянку вады, але варыянтаў прыгатавання зельнай гарбаты можа быць мноства.
Фарміруючы збор, спрактыкаваныя зяляркі звычайна імкнуцца браць роўныя часткі сухіх раслін, лічачы, што кожная з іх сама ведае, як дапамагчы чалавеку. Калі вы самі не ведаеце, як і дзе, у які час трэба нарыхтоўваць лекавыя расліны, то можна набыць іх у аптэцы.
Ужываючы такую гарбату, трэба памятаць аб лекавых якасцях раслін і ўлічваць гэта пры яе гатаванні. Напрыклад, гарбата з маярану, які ў народзе называюць "мацярдушкай", вельмі карысная, але яе нельга ўжываць цяжарным.
Зельную гарбату не падсалоджваюць цукрам, але яе можна падаваць з мёдам або варэннем. Слодыч у напітак не дадаюць. Мёд і варэнне ядуць у прыкуску маленькімі порцыямі, запіваючы гарбатай. Зельную гарбату трэба чаргаваць з іншымі напоямі, даючы арганізму пасля працяглага ўжывання лекавых раслін рабіць перапынак на некалькі тыдняў.
Узяць па 3 часткі маярану, святаянніку, або па-іншаму зверабою, і мяты, па 1 частцы пялёсткаў і ягад шыпшыны, заварыць кіпенем і настаяць.
Узяць па роўных частках рамонка аптэчнага, кветкавых кошыкаў і лісця мяты перцавай, заварыць кіпенем і настаяць. 
Змяшаць па роўных частках лісця чорных парэчак, мялісы, сунічніку, чабару, заварыць кіпенем і настаяць.
Узяць па роўных частках лісця чорных парэчак, мяты перцавай, малінавага лісця, заварыць кіпенем і настаяць.