МІНСК, 1 лют - Sputnik. Мінск і Тбілісі прызнаныя самымі жаданымі гарадамі блізкага замежжа для паездкі на выхадныя дні, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў свежым рэйтынгу папулярнага расійскага сэрвісу браніравання жылля.
Паводле даследавання ў сацсетках, праведзенага напярэдадні, высветлілася што за Мінск і Тбілісі прагаласавалі па траціне апытаных.
У топ гарадоў блізкага замежжа, куды варта адправіцца на выхадныя, таксама патрапілі Баку, Астана і Ерэван.
Дарэчы, беларуская сталіца пастаянна трапляе ў спіс самых папулярных гарадоў для турызму сярод расіян. Пік падарожжаў прыходзіцца на зімовыя і майскія святы.
Па дадзеных Мінспорту і турызму Беларусі, каля 60% турыстычнага патоку ў краіну складаюць госці з Расіі, прычым іх колькасць вырастае прыкладна на 11% штогод.
Чытайце таксама:
- Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам
- 5 прычын для зімовага падарожжа ў Беларусь
- Мінск стаў лепшым горадам для зімовых падарожжаў у СНД у расіян