МІНСК, 13 лют - Sputnik. Каля 80 электробусаў з'явіцца ў Мінску да пачатку II Еўрапейскіх гульняў, прычым 60 з іх будуць новага пакалення, з перайначаным дызайнам, паведаміў тэлеканал "Беларусь-1".
Электробусы прадпрыемства "Белкамунмаш" ужо курсуюць па сталічных маршрутах, аднак у апошні час у горадзе сталі з'яўляцца "рестайлінгавыя" машыны. Навінка беларускага прадпрыемства стала падобная на персанажа з вядомага фантастычнага баявіка. Электробусу змянілі расфарбоўку, зрабілі больш выразным дызайн перадка і фар.
Таксама прагучала інфармацыя і пра тое, што ў сталічныя аўтапаркі паставілі ўжо 200 з 300 запланаваных новых аўтобусаў МАЗ. Усе яны абсталяваны кандыцыянерамі, чаго заўсёды не хапала пасажырам гарачым летам.
Мінск прыме II Еўрапейскія гульні з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня бягучага года. З Рыма перад пачаткам гульняў стартуе традыцыйная эстафета агню. Алімпійскі агонь будзе дастаўлены ў Мінск на цырымонію адкрыцця гэтага спартыўнага форуму.
Чытайце таксама:
- Адукацыйны працэс у ВНУ зменяць дзеля Еўрапейскіх гульняў
- Мінскія вуліцы будуць актыўна рамантаваць да Еўрапейскіх гульняў
- Пінчук: як медыцынскія службы рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў