МІНСК, 13 лют - Sputnik. Падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў пачак цыгарэт можна будзе абмяняць на сувеніры з сімволікай гульняў, паведаміў намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў.
Арганізатары гульняў заклікалі заўзятараў прыходзіць на спартыўныя мерапрыемствы без цыгарэт.
"Гэта мерапрыемства, прапагандуе спорт і здаровы лад жыцця, нікатыну тут не месца", - падкрэсліў Анатоль Котаў.
Свята спорту павінна быць зонай, свабоднай ад тытуню. На ўсіх спартыўных арэнах курэнне будзе забаронена, аб гэтым заўзятараў неаднаразова праінфармуюць. Свабоднай ад тытуню будзе і вёска, дзе будуць жыць спартсмены. На перакур можна будзе схадзіць у спецыяльна адведзеныя месцы.
А каб тым, хто вырашыў на дні Еўрапейскіх гульняў адмовіцца ад тытуню не было так цяжка, арганізатары вырашылі іх заахвоціць - пачак цыгарэт можна будзе абмяняць на сувеніры з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў. Для тых жа, хто кіне паліць за два месяцы да гульняў і зможа пацвердзіць гэта, дырэкцыя паабяцала спецыяльныя прызы.
Чытайце таксама:
- Румас у Рыме абмеркаваў ход падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў
- Пляжны футбол накіраваны на Алімпіяду-2024, а Мінск павінен у гэтым дапамагчы
- Мінскім студэнтам пераносяць сесію з-за Еўрапейскіх гульняў