Беларускі завод выпусціў адмысловыя гадзіннікі да Дня роднай мовы

Стваральнікі хочуць працягнуць "новую беларускасць" і паказаць, што беларуская мова - гэта модна і сучасна.
Sputnik

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Беларускі гадзіннікавы завод "Луч" выпусціў адмысловую калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Мужчынскі і жаночыя гадзіннікі "Мова" закліканыя падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і стварыць "новую беларускасць".

"Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: "Я з Беларусі". Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай  "беларускасці", - патлумачылі на заводзе.

Галоўная мэта стваральнікаў – звярнуць увагу, "што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна".

Дзень роднай мовы адзначаецца па ўсім свеце штогод з 1999 года. Не застаюцца ў баку і беларусы.

Чытайце таксама: